Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэба, каб за пыл у кішэні не саджалі на 10 гадоў», — «Маці 328» віталі словы Лукашэнкі


Ліяна Шуба
Ліяна Шуба

Ліяна Шуба, актывістка Руху «Маці 328» са Жлобіну, якая два тыдні галадала за лібэралізацыю антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, вітала апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі наконт больш дакладнага разьмежаваньня адказнасьці за спажываньне і збыт наркотыкаў.

Што важна ведаць:

22 траўня Аляксандар Лукашэнка ў размове зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам выказаўся пра антынаркатычныя законы.

«Магчыма, мы недзе пралічыліся ці зрабілі памылку пры прыняцьці адпаведнага заканадаўства. Я тады настойваў на ўзмацненьні заканадаўства асабліва да тых, хто вырабляе і пастаўляе, прадае сюды наркотыкі. Нам трэба строга дыфэрэнцыяваць спажыўцоў і пастаўшчыкоў», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ліяна Шуба на гэта сказала, што якраз гэтую думку яны ў руху «Маці 328» спрабуюць данесьці дзяржаве ўжо 2,5 года.

Задача праваахоўных органаў прадухіляць злачынствы, а ніяк не правакаваць спажыўцоў на іх, што, па сутнасьці, і адбываецца.

«Гэта сапраўды памылка. Дэкрэт № 6 скіраваны найперш супроць вытворцаў і пастаўшчыкоў, супроць арганізатараў гэтага злачыннага бізнэсу. Дзеля гэтага ён распрацоўваўся. Але на месцах скажаюць сутнасьць дэкрэту, выконваюць паказьнікі, каб дамагчыся прэмій, пагонаў, прасоўваньня па службе. Мы і тут ад плянавых паказьнікаў ніяк ня можам адысьці. Задача праваахоўных органаў прадухіляць злачынствы, а ніяк не правакаваць спажыўцоў на іх, што, па сутнасьці, і адбываецца. Вось гэта мы спрабуем уладам патлумачыць. Нават мой сын з калёніі напісаў нядаўна, што само па сабе ў нас заканадаўства разумнае, але практыка ўжываньня ўсіх гэтых апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў, судовае сьледзтва — гэта ўсё кульгае. Таму мы і просім больш дакладна разьмежаваць адказнасьць, у тым ліку і адносна вагі наркотыку. Каб не было, што за так званы „пыл у кішэні“ — міліграмы наркотыку — чалавек атрымае 10 гадоў, як і за кіляграм.

Таму, ведаеце, гэтая апошняя заява Лукашэнкі неяк у мяне спарадзіла надзею. Можа, уважліва ўсё ж паставяцца да нашых патрабаваньняў і сапраўды дыфэрэнцыююць адказнасьць, як мы просім», — сказала Ліяна Шуба.

Ліяна Шуба паведаміла, што актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі шэраг прапаноў дзеля ўдасканаленьня антынаркатычнага заканадаўства і практыкі ўжываньня антынаркатычных законаў, якія цяпер спрабуюць прапанаваць для разгляду прадстаўнікам улады. Сама Ліяна Шуба запісалася на прыём да кіраўніцтва Жлобіна, дзе пражывае.

Артыкул 328 Крымінальнага кодэксу — «Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў» — прадугледжвае пакараньне ад 5 гадоў абмежаваньня волі да 25 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Асноўныя факты пра прымяненьне «наркатычнага» артыкула 328 у Беларусі. ІНФАГРАФІКА

На знак пратэсту супраць жорсткасьці «наркатычнага артыкула» 27 красавіка актывісты руху «Маці 328», які аб’ядноўвае сваякоў асуджаных за распаўсюд наркотыкаў, у Калінкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку.

Агулам у галадоўцы бралі ўдзел больш за 17 чалавек. Цяпер адна з былых галадоўніц, Тацяна Канеўская з Гомля, знаходзіцца ў шпіталі, яе чакае апэрацыя.

Тацяна Канеўская (у цэнтры) сярод удзельніц руху «Маці 328» пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі Лукашэнкі 2 траўня
Тацяна Канеўская (у цэнтры) сярод удзельніц руху «Маці 328» пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі Лукашэнкі 2 траўня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG