Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


«Таму што рускія не здаюцца». Тысячы людзей сьвяткавалі на «Лініі Сталіна»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:15 0:00

«Таму што рускія не здаюцца». Тысячы людзей сьвяткавалі на «Лініі Сталіна».

Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

«Пасьля рэвалюцыі будзе балюча». Рэпартаж Свабоды зь Ерэвану

Армяне паводзяць сябе так, нібы рэвалюцыя ўжо перамагла. Футболкі з партрэтам лідэра пратэстаў Нікола Пашыньяна ўжо сталі сувэнірамі для турыстаў. Яшчэ нядаўна нябачныя паліцыянты ганяюць пешаходаў за няправільны пераход дарогі. Як зьмяняецца Армэнія і ці не баяцца тут, што нацыянальны герой Пашыньян стане чарговым дыктатарам? Рэпартаж карэспандэнта беларускай Свабоды Антона Трафімовіча зь Ерэвану.

Як партызаны забівалі маіх аднавяскоўцаў. 75 гадоў налібацкай бойні

8 траўня 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў. Спачатку ў справаздачах паведамлялася, што ахвяры — гэта 200 паліцыянтаў. Пазьней яны сталі немцамі, а лічба вырасла да 400. А насамрэч аніводзін немец тады ня быў забіты.

Вайна «без асобых прычын». Ад чаго ў 1945-м вызваліліся беларусы?

​Перамога — гэта ў кожным разе нейкі бонус, калі не матэрыяльны, дык маральны, вызваленьне, напрыклад. А ад чаго ў 1945-м вызваліліся беларусы? Ад калгаснага прыгону? Не. Ад русіфікацыі? Не. Ад страху? Таксама не. Што набылі? Страшную, як вялізная радзімая пляма, ганьбу ў выглядзе «невядомага салдата», які так і застанецца невядомым, бо зрабіць яго вядомым ніхто асабліва і не імкнуўся. Як бы і няма патрэбы.​

«Гэта дзеці, якія вырасьлі пры яго ўладзе». Што б сказалі Лукашэнку маці зьняволеных

Чаму пераважна маці найбольш адчайна і пасьлядоўна змагаюцца за сваіх дзяцей? Як эфэктыўна змагацца з наркотыкамі? Абмяркоўваюць актывісткі руху «Маці 328» Ларыса Жыгар з Горадні, Тацяна Канеўская, якая прадстаўляе групу актывістак у Каленкавічах, і Натальля Шарыпа зь Віцебску.

Пілсудзкі, Масарык, Гарыбальдзі. А хто сымбалізуе беларускую дзяржаўнасьць?

Беларусь абвясьціла сваю незалежнасьць у той самы час, як і Польшча, Чэхія, Фінляндыя, Эстонія або Ісьляндыя. Але ў адрозьненьне ад іншых эўрапейскіх дзяржаваў, якія мелі сваіх лідэраў, у Беларусі складана адназначна назваць асобу, якая б стала сымбалем стварэньня дзяржавы. У палякаў такім сымбалем стаў Юзаф Пілсудзкі, у чэхаў Томаш Масарык, у туркаў — Атацюрк. Яшчэ раней, у італьянцаў такім сымбалем стаў Джузэпэ Гарыбальдзі, а ў немцаў — Ота фон Бісмарк. Хто была ў беларускай гісторыі асоба, якая зрабіла найвялікшы ўнёсак у станаўленьне дзяржаўнасьці і якую сёньня можна назваць сымбалем беларускай дзяржаўнасьці? Такое пытаньне Свабода задала прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі.

Саўка ды Грышка: «Беларусь не гуляе ў хакей»

Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць выступленьне беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Даніі.

«Дзяўчаты, вы ўсё роўна ніколі ня зробіце кар’еры дыплямата»

З дасьледніцай, асьпіранткай пры Польскай акадэміі навук Веранікай Лапуцькай вучымся чытаць лічбы пра Беларусь у міжнародных справаздачах, тлумачым, чаму ўлады памыліліся наконт дэпутатак Алены Анісім і Ганны Канапацкай, і зьдзіўляемся, чаму хлопцы не падаюць руку дзяўчатам пра знаёмстве.

Ці можна быць шчасьлівым у Беларусі? Тлумачыць кіраўнік данскага Інстытуту шчасьця

​Майк Вікінг ведае пра шчасьце ўсё. Яго радзіма — Данія, якая неаднойчы узначальвала рэйтынг самых шчасьлівых краінаў сьвету. Майк заснаваў і ўзначальвае Інстытут дасьледаваньня шчасьця ў Капэнгагене. А яго кнігі «Hygge. Сакрэт данскага шчасьця» і «Lykke. У пошуках сакрэтаў найшчасьлівейшых людзей» сталі сусьветнымі бэстсэлерамі.​

Наркаманаў трэба лячыць, а не саджаць на 10 гадоў, — Вольга Кавалькова

​Госьць «Інтэрвію тыдня» — сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова. Яна тлумачыць, чаму БХД падтрымлівае «Маці 328», распавядае, чаму ўлады не гатовыя прызнаваць свае памылкі, і адказвае на «традыцыйнае» пытаньне, ці лічыць сябе фэміністкай.​

Траўма эмігранткі, якая праз 30 гадоў наведала Беларусь

​Мая сяброўка, якая нарадзілася і вырасла ў Менску, але ўжо 30 гадоў жыве ў Канадзе, упершыню наведала Беларусь. Радзіма парадавала пазытыўнымі турыстычнымі ўражаньнямі, а пагружэньне ў штодзённае жыцьцё раўналетак — траўмавала. Усе былыя аднакурсьніцы, зь якімі яна сустрэлася ў Менску — а гэта жанчыны перадпэнсійнага веку — прыкаваныя сядзелкамі да сваіх састарэлых бацькоў. Кватэры ператвораныя ў хатнія шпіталі, усё жыцьцё сямейнікаў завязанае на гэты клопат. Любоў, догляд, падтрымка — усё ёсьць. Але разам са зьнясіленьнем дашчэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG