Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанца аштрафавалі на 490 рублёў за плякат «Па 500 тут няма»


Раман Кузьмянкоў
Раман Кузьмянкоў

З такім надпісам на шыльдзе 28-гадовы Раман Кузьмянкоў выйшаў да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы Воршы. Прастаяць давялося ўсяго 15 хвлінаў: хлопца затрымалі міліцыянты.

Аднаасобны пікет 14 траўня супраць няспраўджаных абяцаньняў пра заробкі памерам 500 даляраў скончыўся для аршанца штрафам у 20 базавых велічыняў (490 рублёў).

Раман Кузьмянкоў кажа Свабодзе, што перад тым, як выйсьці на пікет, ён напісаў электронны зварот на сайт райвыканкаму, у якім паведаміў, што будзе выходзіць на пікет супраць таго, што даўно абяцаных заробкаў «па пяцьсот» даляраў няма. Але ў міліцыі яго ўсё роўна дапытвалі пра мэты пратэсту каля сямі гадзінаў.

Ён кажа, пікет быў актам адчаю: Кузьмянкоў беспрацоўны з 2012 году, спрабаваў стаць індывідуальным прадпрымальнікам, але «ў нашых умовах не атрымалася». Браў удзел у леташнім «Маршы недармаедаў», зьбіраецца выходзіць на такія пікеты і далей, каб паказваць аршанцам, што яшчэ ёсьць людзі, нязгодныя зь цяперашняй эканамічнай сытуацыяй.

Аршаншчына зьяўляецца адным з праблемных рэгіёнаў Беларусі, што да беспрацоўя ды малых заробкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG