Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробкі за красавік ня будуць індэксаваць, бо інфляцыя замалая


У красавіку Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,3%. За тры месяцы 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,8%.

У красавіку цэны на спажывецкія тавары падняліся на 0,4%, ад пачатку году — на 2,4%. Цэны на паслугі ў параўнаньні зь лютым павялічыліся на 0,5%, ад пачатку году — на 4,8%.

Міністэрства працы заявіла, што ня будзе індэксаваць заробкі за красавік, бо інфляцыя не перавысіла «пяціадсоткавага парогу».

Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:

  • у студзені — на 0,8%;
  • у лютым — на 0,9%;
  • у сакавіку — на 0,8%.

Інфляцыя за 2017 год склала 4,6%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%.

Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG