23 красавіка, пасьля 11 дзён масавых пратэстаў, прэм'ер-міністар Армэніі Сэрж Саргсьян сышоў у адстаўку – яго сыходу дамаглася апазыцыя на чале з Ніколам Пашыньянам.
«Нікол Пашыньян меў рацыю. Я памыліўся», – заявіў Саргсян.
Праз два тыдні, 8 траўня, дэпутаты парлямэнта абралі Пашыньяна прэмʼер-міністрам.
Пра тое, як адбывалася рэвалюцыя ў Армэніі, – у фільме «Апошні дзень» Сусаны Баранжыевай.