Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін урачыста адкрыў Крымскі мост


Пуцін за стырном КамАЗа падчас цырымоніі 15 траўня 2018 году
Пуцін за стырном КамАЗа падчас цырымоніі 15 траўня 2018 году

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, седзячы за стырном грузавіка, асабіста ўзначаліў першую калёну будаўнічай тэхнікі, якая накіроўваецца па новым мосьце да анэксаванага Крыму.

Так званы Крымскі мост злучае анэксаваны Крым з тэрыторыяй Расеі. Яго будаўніцтва пачалося ў 2015 годзе. Генэральным падрадчыкам стала кампаніяя «Стройгазмонтаж» расейскага мільярдэра Аркадзія Ратэнберга, якога называюць блізкім сябрам Пуціна. Афіцыйны кошт дзяржаўнага кантракту амаль 230 мільярдаў расейскіх рублёў (3,6 млрд $).

Як перадае агенцтва РИА Новости, мост стаў самым доўгім у Эўропе (19 кілямэтраў). Прапускная здольнасьць пераходу — 40 тысяч аўтамабіляў і 47 пар цягнікоў у суткі, 14 мільёнаў пасажыраў і 13 мільёнаў тон грузу ў год.

Аўтамабільны рух афіцыйна запусьцяць заўтра, 16 траўня, а першыя цягнікі паедуць не раней за 2019 год. Для аўтамабіляў выдзелена па дзьве паласы ў кожны бок, дазволеная хуткасьць — 90 км/г.

Праехаўшы па мосьце разам з будаўнікамі, Пуцін выступіў з урачыстай прамовай. Ён назваў гэты дзень гістарычным і падзякаваў ня толькі будаўнікам, але і сапёрам, якія «адказна выконвалі свае абавязкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG