Журналістка ўкраінскага «Грамадзкага тэлебачаньня» Наста Станко прыехала ў Беларусь адмыслова асьвятляць беларуска-расейскія манэўры «Захад-2017». 17 верасьня яна наведала Ружанскі авіяцыйны палігон. Але тое, што паказалі журналістам, яе не задаволіла. У размове са Свабодай Насьця Станко патлумачыла, чаму.
Гарадзкі суд Чарнаморску апраўдаў абвінавачаных у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 2 траўня 2014 году ў цэнтры Адэсы, калі загінулі 48 чалавек і яшчэ каля 200 былі параненыя.
Расейска-грузінская вайна як «Рэквіем», што прымушае музыкаў займацца палітыкай, дзе нельга аплядаваць, і якія опэрныя арыі пасуюць сучасным палітыкам.
Удзень 18 верасьня невядомыя «людзі ў цывільным» затрымалі і зьвезьлі ў невядомым кірунку аргентынскага мастака Франчэска Басалеці падчас таго, як ён пачынаў маляваць мурал на будынку на вуліцы Рабкораўскай.
Вольга Някляева, жонка аднаго зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімера Някляева, сёньня аднесла перадачу мужу ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, што на завулку Акрэсціна.
«Адміністрацыя раёну прыняла рашэньне захаваць за Драздоўскім памяшканьне, у якім ён жыве. ЖРЭА даручана заключыць зь ім дамову. Таксама Драздоўскі адноўлены ў сьпісах тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў
Суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу Ігара Комліка з просьбай вызваліць яго з-пад варты. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», у скарзе ён прасіў замяніць меру стрыманьня, бо лічыць, што яна ўжытая да яго беспадстаўна.
Ана Брнабіч далучылася да ўдзельнікаў нядзельнай акцыі і прайшла зь імі пад вясёлкавым сьцягам па цэнтры Бялграду.
Паліцыя бясьпекі Латвіі ўпершыню апублікавала інструкцыю для барацьбы з вэрбаваньнем і шпіёнамі. Дакумэнт прызначаны муніцыпальным і дзяржаўным службоўцам.
Пасьля працяглай хваробы памёр адзін з заснавальнікаў руху «За Свабоду», сябра Рады арганізацыі Аляксей Кавалец.
Журналіст і краязнаўца Кастусь Шыталь напісаў адкрыты ліст старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Алегу Морхату.
Паліцыя Лёндану паведаміла, што ўзброенае падразьдзяленьне паліцэйскага спэцназу праводзіць ператрус у доме на ўскрайку гораду. У якасьці засьцярогі, з бліжэйшых дамоў эвакуяваныя жыхары.
Міністэрства замежных спраў Украіны запатрабавала ад Менску тлумачэньня з нагоды абставінаў затрыманьня ўкраінскага блогера Паўла Грыба на беларускай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Вернікі і сьвятары з Гарадзенска-Ваўкавыскай эпархіі адзначаюць у Сынкавічах (Зэльвенскі раён) 610—годзе праваслаўнага храму. Што датычыць гісторыкаў, то яны не называюць канкрэтную дату заснаваньня Сынкавіцкай царквы.
16 верасьня 2017 году ў Нью-Ёрку памерла дзяячка беларускай эміграцыі Юлія Андрусышын. У апошнія хвіліны яе трымаў за руку сын Багдан Андрусышын (Данчык). Юліі Андрусышын у чэрвені споўнілася 85 годоў.
З адыходам у лепшы сьвет спадарыні Юлі Андрусышын шмат што абарвалася — для многіх.
Пра Юлію Андрусышын, якой ня стала 16 верасьня, успамінае пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў.
16 верасьня ў Нью-Ёрку ва ўзросьце 85 гадоў памерла дзяячка беларускай эміграцыі Юлія Андрусышына. Прапануем з архіваў Свабоды яе ўспаміны ў цыклі «Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў».
Гадоў восем таму за вельмі кароткі пэрыяд мая мама перажыла тры крытычныя сытуацыі са здароўем і прайшла тры вельмі небясьпечныя курсы лячэньня.
16 верасьня 1999 году ў Менску пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Ігар Лебедзеў прынёс прабачэньні за сваё выказваньне пра дзяўчынку бяз рук, якой, на думку палітыка, лепш было «не зьяўляцца на сьвет».
Галоўны рэдактар нямецкага штотыднёвіка Focus Робэрт Шнайдэр заявіў, што выданьне ня мела намеру абразіць прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна выказваньнем, у якім выкарыстоўвалася слова «сабака», паведамляецца на старонцы тыднёвіка ў фэйсбуку.
Сёньня споўнілася 85 гадоў заслужанаму дзеячу беларускага замежжа, былому дырэктару Радыё Свабода Вячку Станкевічу.
Нягледзячы на радыяцыю, на ўсіх дзесяці рынках Гомлю прадаюць вялізную колькасьць грыбоў — баравікі, падбярозавікі, масьляты. На любы густ.
Глыбоччына стала адной з пляцовак вайсковых вучэньняў «Захад-2017»: тут з 14-га па 20-га верасьня адбываюцца манэўры, датычныя тэрытарыяльнай абароны.
94-гадовую самотную жыхарку Горадні Ніну Сямёнаву прымусова на 10 дзён даставілі ў псыхіятрычны шпіталь. Пазьней яна атрымала ліст з гарвыканкаму пра тое, што яе прыватны дом з надзелам у цэнтральнай частцы Горадні ідзе пад знос.
Радыёфізык паводле адукацыі, Ганна Шапуцька ўпершыню трапіла ў Курапаты толькі ў 2006 годзе. З таго часу яна амаль штотыдзень бывае ва ўрочышчы. Зь дзяцінства Ганна чула ў сямʼі расповеды пра рэпрэсаванага сваяка Максіма Гарэцкага. На талокі ў Курапаты Ганна ходзіць разам з мужам Віктарам. Мы сабралі 8 фактаў пра каардынатарку ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» 53-гадовую Ганну Шапуцьку.
У Глыбокім скончыліся першыя содні камэнданцкага часу. Пра выпадкі яго парушэньня не паведамляюць.
Некалькі сяброў аршанскай суполкі Партыі БНФ сталі ўдзельнікамі «варты», якая адсочвала, ці не перакідваюць у Беларусь дадатковыя расейскія танкі.
Удзельнікаў акцыяў пратэсту ў Беларусі звычайна суды караюць, чаргуючы арышт і штраф. Вызначыць крытэрыі, паводле якіх выбіраецца форма пакараньня, немагчыма. Свабода спрабуе адшукаць тут нейкую заканамернасьць.
Шасьцёра вяскоўцаў зь мястэчка Доўск Рагачоўскага раёну праз суд выставілі прэтэнзіі да прадпрымальніцы, дырэктаркі прыватнага гандлёвага прадпрыемства Натальлі Гапонавай наконт выплаты заробку.
Маё зярнятка ўзьнялося пад касэты NRM, што зьявіліся невядома адкуль. Спачатку «Тры чарапахі», потым «Дом Культуры», потым адшукваецца «Мроя» і ты плачаш над улюбёным сьпевам «Мая зямля».
Паводле Міністэрства юстыцыі, яна ня можа працягваць працу з прычыны «недастатковай кваліфікацыі».
У Горадні самотную 94-гадовую Ніну Сямёнаву прымусова на 10 дзён даставілі ў псыхіятрычны шпіталь. Пазьней яна атрымала ліст з гарвыканкаму аб тым, што яе прыватны дом з надзелам у цэнтральнай частцы Горадні ідзе пад знос, а на яго месцы ў канцы году мае пачацца будоўля новага мэдычна-гатэльнага комплексу.
Трое нарвэжцаў, якія з прыгодамі падарожнічаюць яхтай па Дняпры, аказаліся супэрзоркамі нарвэскай тэлевізіі.
«Гэта была вельмі працавітая, начытаная і інтэлектуальна падрыхтаваная асоба, пра што і сьведчыць яе кніжка „Птушкі пералётныя“, якую выдала Радыё Свабода».
«Я ўпершыню сустрэўся з Галінай у лягеры перамешчаных асобаў ў Нямеччыне ў 1946. Мы разам зь ёю вучыліся ў Гімназіі імя Янкі Купалы ў Баварыі».
Галя была ня толькі маёй сяброўкай, яна была таксама вялікай сяброўкай маёй бабулі і маіх бацькоў.
Пайшла з жыцьця вэтэран Свабоды, супрацоўніца першай рэдакцыі Радыё Вызваленьне 1954 году Галіна Руднік. Яна памерла 13 верасьня ў Мюнхэне ў веку 87 гадоў ад анкалягічнай хваробы.
14–15 верасьня ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадруку». У межах Кангрэсу адбудзецца сьвяткаваньне 95-годзьдзя заснаваньня Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выйсьці замуж за беларуса, захапіцца ягонай мовай і паверыць у яе лепшую будучыню — так грамадзянка Літвы Даля Аніськова прыехала ў Беларусь. Дзяўчына вывучылася на юрыста, практыкавалася ў паліцыі, але перагледзела свае прыярытэты і занялася тым, што ёй сапраўды па душы.
Блогер Аляксандр Лапшын, грамадзянін Расеі і Ізраілю, пакінуў Азэрбайджан. Ён разам з маці вылецеў у Ізраіль.
Больш як 30 работнікаў ААТ «Ваўкавыскспэцмантаж» на працягу васьмі месяцаў не атрымлівалі заробку. І толькі праз суд ім удалося дамагчыся выплаты 42 тысяч рублёў кампэнсацыі.
Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец паведаміў, што ягоным бацькам у Віцебск прыйшла позва на ягонае імя за ўдзел у акцыі папярэджаньня 8 верасьня ў Менску.
14 верасьня пачынаюцца беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Мы сабралі ў адным масцы інфармацыю пра самыя буйныя сёлетнія вучэньні ў Беларусі.
Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША загадала ўсім дзяржаўным ўстановам краіны на працягу 90 дзён выдаліць любыя прадукты антывіруснай кампаніі «Лябараторыя Касьперскага».
Беларускія праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі спыніць умяшаньне дзяржаўных органаў у дзейнасьць адвакатуры.
Украінскі парлямэнт прыняў закон «Аб адукацыі». Дакумэнт, у прыватнасьці, уводзіць навучаньне па праграмах 12-гадовага поўнай агульнай сярэдняй адукацыі.
Мэтадыстку Цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Першамайскага раёну Менску спадарыню Ірыну прымусілі звольніцца з прычыны публікацый у сацсетках.
Загрузіць яшчэ