Тацяна —11-клясьніца з Адлерскай школы. Кажа, што ад 8 клясы адчула цікаўнасьць да сваіх украінскіх каранёў, самастойна вывучыла мову. Пасьля падзеяў на Майдане, у Крыме, пачала шмат чытаць пра ўкраінскую гісторыю, нацыянальную самасьвядомасьць. З Паўлом Грыбам пазнаёмілася праз сацыяльныя сеткі, іх інтарэсы супалі.