Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер-міністарка Сэрбіі адкрыла гей-парад у Бялградзе


Ана Брнабіч далучылася да ўдзельнікаў нядзельнай акцыі і прайшла зь імі пад вясёлкавым сьцягам па цэнтры Бялграду.

Таксама ў гей-парадзе на запрашэньне арганізатараў прынялі ўдзел яшчэ два чальцы ўраду краіны і мэр сталіцы Сініша Малі. Мерапрыемства прайшло пад узмоцненай аховай паліцыі.

41-гадовая Ана Брнабіч, прызначаная на пасаду прэмʼер-міністра сёлета ў чэрвені , ня ўтойвае, што зьяўляецца лесьбіянкай. «Прадстаўнікі сэрбскага ўраду тут дзеля ўсіх грамадзян краіны, як для большасьці, так і для ўсіх меншасьцяў», — заявіла прэмʼер перад пачаткам акцыі.

Мерапрыемства пад назвай «Парад гонару» прайшоў у цэнтры сэрбскай сталіцы. Удзельнікі прайшлі шэсьцем ад плошчы Славія да плошчы Рэспублікі. Упершыню ў балканскай краіне ў ім бяруць удзел прадстаўнікі ўраду.

Гей-парад ахоўвалі 2000 паліцэйскіх.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG