Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар нямецкага часопісу папрасіў прабачэньня за «сабаку-Пуціна»


Галоўны рэдактар нямецкага штотыднёвіка Focus Робэрт Шнайдэр заявіў, што выданьне ня мела намеру абразіць прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна выказваньнем, у якім выкарыстоўвалася слова «сабака», паведамляецца на старонцы тыднёвіка ў фэйсбуку.

Прэс-аташэ амбасады Расеі ў Нямеччыне Дзяніс Мікерын паведаміў, што Шнайдэр патэлефанаваў у расейскую дыпмісію і асабіста «прызнаў выключную некарэктнасьць абранай фармулёўкі і прынёс свае прабачэньні».

У апошнім нумары Focus апублікаваў матэрыял, прысьвечаны канцлеру ФРГ Ангеле Мэркель.

У тэксьце ёсьць словы: «Вядома, яна баіцца сабакі Пуціна, але яна сапраўды не баіцца сабакі-Пуціна».

У пасольстве гэта выказваньне палічылі «промахам рэдакцыі» і папрасілі галоўнага рэдактара выданьня выбачыцца.

У тыднёвіку назвалі словаспалучэньне іранічнай гульнёй словаў. Нямецкае слова «Hund» (сабака) раўназначнае «harter Hund», што можна перакласьці як «моцны арэшак», адзначае «Нямецкая хваля».

У студзені 2016 году Пуцін даў інтэрвію нямецкаму выданьню Bild, у якім распавёў пра сваю сустрэчу зь Мэркель у 2007 годзе. Падчас перамоваў сабака Пуціна – лябрадор Коні – зайшла ў пакой. Паводле расейскага прэзыдэнта, Мэркель спалохалася сабакі, а яму давялося папрасіць у канцлера прабачэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG