Міліцыя Акцябрскага раёну, што ў Гомельскай вобласьці, распачала адміністрацыйную справу супраць мясцовага блогера, настаўніка біялёгіі па адукацыі Андрэя Павука — за выхад пры канцы жніўня на плошчу з плякатам: «Вазьміце Павука на працу!»
Жыхар Чачні Мусьлім Дудуркаеў сказаў нашаму радыё, што ягоная дачка Луіза Дудуркаева пастанавіла вярнуцца дадому і адчувае сябе «шчасьлівай, як ніколі».
Міністэрства ўнутраных спраў прапануе ўвесьці строгія меры ў сфэры абароту алькаголю: забараніць продаж алькагольных напояў пасьля 23 гадзін у крамах і на АЗС.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага па замове агенцтва BNS кампаніяй сацыялягічных дасьледаваньняў і дасьледаваньняў рынку RAIT.
Выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы МАП Кары Тапіёла падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Швайцарыі Паўлам Мацукевічам перадаў пэтыцыю з патрабаваньнем спыніць перасьлед і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы незалежнага прафсаюзу РЭП.
У Магілёве неўзабаве зьнікне адна зь мясцовых адметнасьцяў — дом, аздоблены матэрыялам з плястыкавых бутэлек. Хата, якая сваім выглядам прыцягвала ўвагу мінакоў, пра якую пісалі эўрапейскія часопісы, падпала пад плянавы знос, бо перашкаджае закладаць парк на Падмікольлі.
Маскоўскі гарадзкі суд паводле пазову бортправадніцы Яўгеніі Магурынай скасаваў забарону «Аэрафлоту» насіць стуардэсам вопратку больш за 48 памер, паведамляе РИА Новости.
Нобэлеўская ляўрэатка зь Беларусі Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэмію ХХVII Эканамічнага форуму ў польскай Крыніцы-Гурскай (Крыніца-Здруй).
Кіраўніцтва Нацыянальнага аэрапорту «Менск» не ўхваліла прапанову аб наданьні аэрапорту імя Францыска Скарыны. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе на калектыўны зварот, дасланым блогеру Антону Матольку.
Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў да трох гадоў калёніі агульнага рэжыму двух удзельнікаў хакерскай групоўкі «Шалтай-Болтай» Аляксандра Філінава і Канстанціна Цеплякова, перадае карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.
У Беларусі ў 2020 годзе плянуецца ўвесьці дэпазытна-закладную сыстэму працы з адходамі шкла, алюмінію і поліэтылену. Мяркуецца, што кожны чалавек пасьля ўжываньня, напрыклад, пэпсі-колы з алюмініевай бляшанкі зможа вярнуць тару праз аўтамат ці пункт прыёму і атрымаць за гэта грошы.
Старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч пракамэнтаваў справу аб гібелі дзіцяці пры хатніх родах ў Віцебску.
Праз паўгода атрымала працяг гісторыя зьбіваньня беларусаў ахоўнікамі папулярнага студэнцкага клюбу «Макулятура» ў цэнтры Варшавы. Пра яе падрабязна пісала Свабода.
У «Толькі жанчыны» гаворым пра хатнія роды, іх перавагі і недахопы, пра права жанчыны выбіраць дзе і як нараджаць, а таксама пра юрыдычныя, мэдычныя і судовыя нюансы рашэньня сямʼі нараджаць дома.
Кіеў гатовы абмяняць 309 палонных сэпаратыстаў на 87 украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Юрый Тандзіт.
Аляксей Мілюкоў, сын бабруйскага блогера Алега Жалнова, аб'явіў галадоўку ў папраўчай калёніі ў Горках. Пра гэта стала вядома ад ягонага адваката, які сустрэўся з асуджаным 4 верасьня, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Зрабіўшы густоўнае аздабленьне, афлайн-крама нацыянальна арыентаваных тавараў symbal.by адкрылася на новым месцы і цяпер чакае наведнікаў на праспэкце Машэрава, 18 – насупраць культурнага цэнтру «Корпус».
Афіцыйнай мовай беларускай турмы лічыцца расейская. Наколькі часта гучыць за кратамі першая дзяржаўная мова краіны — беларуская? Ці бясьпечна ў няволі размаўляць па-беларуску і якія шанцы авалодаць матчынай мовай у турэмнай установе?
У школах Краснадарскага краю Расеі будуць праводзіцца інфармацыйныя пяціхвілінкі, дзе дзеці будуць распавядаць пра ўбачанае на Першым канале.
Вядомая брытанская PR-кампанія Bell Pottinger была выключаная бяз права аднаўленьня цягам пяці гадоў з Брытанскай асацыяцыі PR-кансультантаў (PRCA) у выніку скандалу, выкліканага працай кампаніі ў Паўднёвай Афрыцы.
5 верасьня на тэрыторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя адкрыты мэмарыяльны знак у памяць пра пацыентаў, забітых нацыстамі ў 1941 годзе ў Навінках.
Гісторыя 42-гадовай гомельскай інвалідкі Натальлі Васіленкі, якую за камунальныя запазычанасьці КЖРЭУП «Савецкае» наважвалася выселіць з арэндаванага пакою, моцна ўразіла пісьменьніцу Сьвятлану Алексіевіч. Нобэлеўская ляўрэатка сустрэлася зь ёй ды перадала тысячу даляраў на пагашэньне даўгоў.
Прагуляцца па Горадні, праплысьці Аўгустоўскім каналам або прайсьціся па нацыянальным парку «Белавеская пушча» за няпоўны год выказалі жаданьне больш за 20 тысяч жыхароў Літвы.
Паводле Цэнтру дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці, прадстаўнікі кіруючай эліты Азэрбайджану арганізавалі таемную «чорную касу».
Сёньня ўвага многіх людзей у Беларусі скіраваная да асобы беларускага асьветніка і работніка Ашмянскай мытні Алеся Юркойця. Тыя, хто чуў пра Алеся ўпершыню, пытаюцца, а чым ён такі вядомы?
У беларускай міліцыі патлумачылі дзеяньні міліцыянта, які размаўляў з чачэнкай Луізай Дудуркаевай пасьля таго, як яе фактычна зьнялі з самалёта ў Нарвэгію ды потым вярнулі ў Чачню.
Cуд Партызанскага раёну Менску абвясьціў прысуд чарговай групе былых супрацоўнікаў Ашмянскай мытні, якіх абвінавацілі ў стварэньні арганізаванай злачыннай групы.
Напярэдадні ў аэрапорце «Менск» была затрымана 21-гадовая ўцякачка з Чачні Луіза Дудуркаева. Дзяўчыну выдалі сваякам, і цяпер ёй пагражае сьмерць на радзіме.
5 верасьня 14 гадзіне ў судзе Партызанскага раёну Менску будзе абвешчаны прысуд чарговай групе былых супрацоўнікаў Ашмянскай мытні, якіх абвінавацілі ў стварэньні арганізаванай злачыннай групы. Сярод іншых будзе агучанае рашэньне ў справе краязнаўцы Алеся Юркойця.
У аэрапорце Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 22-гадовую ураджэнку Чачні Луізу Дудуркаеву, якая зьбегла з Расеі пасьля публікацыі яе фатаграфіі ў інтэрнэт-суполцы, удзельнікі якой перасьледуюць чачэнак, якія, на іх думку, вядуць сябе амаральна.
Двое расейскіх вайскоўцаў загінулі ў Сырыі пасьля абстрэлу баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.
Беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў расказаў пра свае ўзаемаадносіны з чыноўнікамі і адказаў на пытаньне ці хоча ён стаць мэдыйнай асобай.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі папярэджвае, што на беларуска-расейскай мяжы грамадзян трэціх краін рэгулярна не пускаюць у Расею.
30 базавых велічынь штрафу, гэта 645 рублёў, атрымаў актывіст Леанід Кулакоў за адзіночны пікет у падтрымку лідэраў незалежных прафсаюзаў, які ён правёў 14 жніўня.
4 верасьня ў сталіцы Чачні Грозным на цэнтральнай плошчы гораду, каля мячэту «Сэрца Чачні», прайшла акцыя супраць перасьледу мусульманаў у М’янме. Паводле арганізатараў у мітынгу ўзялі ўдзел больш за мільён чалавек.
Перад 20-годзьдзем палітычнай арганізацыі «Малады Фронт», якое прыпадае на 6 верасьня, у сацыяльных сетках зьявілася багата фатаздымкаў, зробленых у канцы 90-х — пачатку 2000-х гадоў.
Менгарвыканкам дазволіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правесьці 8 верасьня з 18.00 да 20.30 сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін зь кіраўнікоў партыі Алесь Чахольскі.
Сёньня атрымаць грамадзянства некаторых замежных краінаў можна за грошы, прытым, не абавязкова пражываць у гэтых краінах
Чаму сучасным беларускім СМІ нецікавае тое, чым жылі СМІ 90-х і нулявых? СМІ і грамадзтва: хто вызначае парадак дня? Глямурызацыя мэдыя і іх сыход у прыватнасьць — заняпад ці вяртаньне да нормы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце калюмністка інтэрнэт-выданьня КУКУ Ганна Златкоўская, пісьменьнік Віктар Марціновіч і палітычны аглядальнік парталу TUT.BY Арцём Шрайбман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Перабіраючы старыя паперы і дакумэнты, знайшла крыху надарваны, вялікі фотаздымак Анатоля Сыса.
Больш за 30 прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці з Чачні атрымалі прытулак у Канадзе дзякуючы сакрэтнай праграме канадзкага ўрада. Пра гэта паведамляе выданьне The Globe і Mail.
Улады Польшчы хочуць кантраляваць плынь працоўных эмігрантаў у сваю краіну. Некалькі дзён таму ў Сэйм трапіў законапраект, які ўводзіць кантроль міністра ўнутраных справаў над рынкам працы іншаземцаў у Польшчы.
Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак мяркуе, што зьніклага ў Беларусі 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба ўтрымлівае Фэдэральная служба бясьпекі (ФСБ) Расеі. Пра гэта ён сказаў на брыфінгу, які трансьляваўся на тэлеканале «112 Украіна».
Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы паўдзельнічалі ў дабрачынным забегу дзеля дапамогі хворым дзецям.
Чарговым госьцем інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» стане расейская літаратарка Людміла Ўліцкая.
Міністэрства замежных спраў Беларусі адсочвае прынятае ва Ўкраіне рашэньне адносна ўезду замежнікаў, заявіў прадстаўнік МЗС Дзьмітрый Мірончык.
Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Алан Шогам наведаў сёньня ў Гомлі на вуліцы Сожаўскай будаўнічую пляцоўку 18-павярховага жылога дома, дзе, паводле гісторыкаў, былі габрэйскія могілкі.
Віцебская міліцыя ўскосна пацьвярджае, што зафіксаваныя на фатаздымку людзі — беларускія вайскоўцы.
Як «здымалі стрэс» лідэры ваеннага часу, ці быў Гітлер наркаманам, а Чэрчыль — алькаголікам.
Загрузіць яшчэ