Масавыя адпраўкі папяровых паштовак ва ўмовах пандэміі — гэта настолькі абсурдна, што яшчэ крыху, і я пачну верыць у тэорыю змовы, паводле якой Таемны Ўрад вельмі хоча зьнішчыць нашу нацыю, у тым ліку акцыяй «#СпасибоМедикам».
Аляксандар Мікулін быў сябрам цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву», а таксама актывістам палітычных арганізацый — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і «Гавары праўду».
Стан вайскоўца 72-га вучэбнага цэнтру ў вайсковым гарадку Печы пад Барысавам «стабільны з тэндэнцыяй да паляпшэньня».
17 красавіка апоўдні ў Грузіі цалкам забаранілі рух легкавога транспарту з прычыны пандэміі каранавірусу. Пра гэта абвясьціў прэс-сакратар прэм’ер-міністра краіны Іраклій Чыкавані.
Беларускія турысты па-ранейшаму заблякаваныя ў Віетнаме, Індыі, Тайляндзе і на Шры-Лянцы
Cтаршыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук расказаў аб пэрспэктывах запуску побач з абласным цэнтрам акумулятарнага заводу, паведамляе навінны партал «Брест СИТИ».
На падкантрольнай расейскім сэпаратыстам Данецкай вобласьці адбыўся першы ў 2020 годзе абмен палоннымі. Уладам Украіны перадалі 9 чалавек. З украінскага палону вызвалілі 10.
Дэманстранты ў штаце Мічыган вывелі тысячы аўтамабіляў да будынка Капітолія ў сталіцы штату, горадзе Лансінгу, пратэстуючы супраць указа губэрнатара Грэтхэн Уітмэр, які абавязвае жыхароў заставацца дома для процідзеяньня пандэміі каранавіруса.
У нядзелю ў Лютанскім і Данстэйблскім шпіталі ў Вялікай Брытаніі памерла цяжарная мэдсястра Мэры Аг‘еўа Аг’японг. Прадстаўнік шпіталя, дзе жанчына працавала пяць гадоў, паведаміў, што «зь дзіцем усё добра».
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла, што яе супрацоўнікі ў анэксаваным Крыме затрымалі мясцовых жыхароў, якія нібыта былі агентамі выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны і займаліся падрыхтоўкай дывэрсій і тэрактаў.
Улады Грузіі цалкам блякуюць чатыры найбуйнейшыя гарады краіны, каб прадухіліць пашырэньне каранавірусу новага тыпу.
Пажары палалі тут ад 4 красавіка. Украінскія ўлады заявілі, што агонь пагашаны, але пажарныя цьвердзяць, што дагэтуль тлее. Да многіх асяродкаў агню пажарная тэхніка так і не змагла прабіцца. Суняць полымя дапамог дождж. Відэа зьнятае журналістамі ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў паведаміў, што ягоная каманда правяла разьлікі і прыйшла да несуцяшальных высноваў: калі не распачаць сур’ёзных захадаў, да 1 траўня ў краіне будзе 63 000 заражаных каранавірусам, а праз тыдзень — 245 000.
Невядома, ці зьвязаныя тыя, хто «ўхіляліся», зь Беларускай АЭС, што будуецца ў Астраўцы. Там ізалявалі сотню чалавек, якія кантактавалі з 15 будаўнікамі з Расеі, шпіталізаванымі з каранавірусам.
Іран падштурхоўвае Ўкраіну падпісаць мэмарандум аб паразуменьні ў справе крушэньня ўкраінскага самалёта над Тэгеранам, які абавязвае Ўкраіну і сем’і ахвяраў адмовіцца ад зваротаў у суд. Пра гэта паведаміла іранская служба Свабоды Радыё Фарда.
Сёньня ў Жыткавічах пахавалі 63-гадовага Мікалая Цярэню. Ён працаваў на маторабудаўнічым заводзе, у супрацоўніцы якога знайшлі каранавірус, а потым «адклікалі» дыягназ. У пятніцу Мікалай трапіў у шпіталь у Гомлі. У суботу – памёр.
Украінская паліцыя затрымала другога падазраванага ў датычнасьці да пажару ў зоне адчужэньня Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Супраць падазраванага пачалі крымінальную справу.
Пасольства Расеі ў Рыме заявіла, што нічога ня ведае аб прапановах італьянцам здымаць відэа за грошы.
«Я ведаю, што пажарныя робяць усё магчымае. Я ўдзячны ім за мужнасьць»
Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны па кіраваньні зонай адчужэньня заяўляе, што пагрозы для атамнай электрастанцыі, сховішча адпрацаванага паліва і іншых крытычных аб'ектаў у зоне адчужэньня няма.
У зоне адчужэньня вакол Чарнобыльскай АЭС сотні пажарных і супрацоўнікаў лясной аховы ўжо дзясяты дзень змагаюцца з пажарамі, якія з 4 красавіка пачалі распаўсюджвацца на вялікую тэрыторыю пасьля наўмыснага падпальваньня сухой травы.
Мэдыкі ў раённым цэнтры Буда-Кашалёве (Гомельская вобласьць) заразіліся каранавірусам. Вядома сама меней пра два выпадкі COVID-19 — у мэдсястры і санітаркі раённай лякарні.
У падвале менскай дзіцячай інфэкцыйнай лякарні на вуліцы Якубоўскага здарыўся пажар.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў заклікаў улады да «тэрміновай і максымальна шырокай амністыі» ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Парушэньне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведваньне цягне штрафы да 675 рублёў.
Блізу двух дзясяткаў пазаплянавых рэйсаў давялося зрабіць самалётам «Белавія», каб вярнуць дадому беларускіх турыстаў. Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» паведаміў намесьнік гендырэктара кампаніі Ігар Чаргінец.
Газэта «De Telegraaf» паведаміла, што некалькі галяндзкіх станцый сотавай сувязі былі пашкоджаныя на мінулым тыдні супернікамі ўвядзеньня новай тэлекамунікацыйнай сеткі 5G.
Паліцыя ў чарнагорскай Падгорыцы затрымала мітрапаліта Сэрбскай праваслаўнай царквы Амфілохія і яшчэ 20 чалавек, пераважна сьвятароў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Зь вясковай царквы скралі цудатворны абраз. Ён належыць 87-гадовай верніцы. Злачынцу злавілі, віну ён прызнаў. Але ікону сьледзтва аддало не ўласьніцы, не вясковай царкве, а Гомельскай япархіі БПЦ Маскоўскага патрыярхату.
У папраўчай калёніі № 15 у Іркуцкай вобласьці супрацоўнікі спэцназу пачалі страляць, каб здушыць бунт зьняволеных. Пра гэта расейскаму тэлеканалу «Дождь» расказала маці аднаго з асуджаных.
Цалкам забаронена наведваньне лясоў у Гомельскай вобласьці. Таксама забароны ўвялі на большай частцы Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцей (па 13 раёнаў у кожнай).
Турыста зь Беларусі 9 красавіка знайшлі мёртвым у пансіёне ў індыйскім горадзе Варанасі, паведамляе выданьне Times of India.
Яшчэ ўчора казалі, што 15 інфікаваных расейцаў былі на карантыне перад пачаткам працы.
Бешанковіцкі раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі працуе дыстанцыйна. «На бальнічным» старшыня райвыканкаму Галіна Ўнуковіч, намесьнікі старшыні Мікалай Заблоцкі і Сяргей Акуневіч.
Кааліцыя на чале з Саудаўскай Арабіяй заявіла аб двухтыднёвым спыненьні агню ў емэнскім канфлікце, каб супрацьстаяць распаўсюджваньню SARS-CoV-2.
У рэанімацыі 2-й клінічнай лякарні Барысава памёр фэльчар хуткай дапамогі Васіль Ліпілін, паведамляе Tut.by. Яму было 50 гадоў.
Такая абвестка была на дзьвярах крамы «Амі мэбля». Пазьней яе зьнялі, бо пакупнікі былі незадаволеныя.
7 красавіка адзін з акцыянэраў падаў у суд на кампанію Zoom Video Communications Inc, абвінаваціўшы яе ў тым, што кампанія перабольшвала стандарты прыватнасьці сваёй аплікацыі для відэасувязі Zoom і хавала інфармацыю, што сувязь ня мае адпаведнага шыфраваньня.
У вёсцы Нарчы́ Шчучынскага раёну 7 красавіка згарэлі 20 хат з прычыны выпальваньня травы, паведамляе Сьледчы камітэт.
Колькасьць загінулых у выніку спажываньня таксычнага забруджанага алькаголю ў Іране ўжо перавышае 600 чалавек. Прычынай масавага атручваньня зьяўляецца чутка пра тое, што алькаголь абараняе ад каранавіруснай інфэкцыі.
«Як растлумачыў малады чалавек у паліцыі, ён дзеля забавы падпаліў сьмецьце і траву. Пасля агонь падхапіў вецер, і ён ужо ня мог справіцца і затушыць агонь».
Гэта першы пацьверджаны выпадак перадачы хваробы ад чалавека жывёле, паведамляе Reuters са спасылкай на галоўнага вэтэрынара заапарку.
Былы славацкі вайсковец Міраслаў Марчэк прызнаўся ў забойстве журналіста Яна Куцьяка і яго нявесты Марціны Кушніравай.
СМІ засьпелі галоўную лекарку Шатляндыі на парушэньні ўласных заклікаў застацца дома. Яна адправілася ў свой другі дом у вёсцы.
«Рабіў відэаздымку, чым перашкаджаў выкананьню мэдыцынскімі работнікамі сваіх службовых абавязкаў пры правядзеньні эпідэміялягічных мерапрыемстваў».
Дзеля рэпэтыцый роты ганаровай варты, пачынаючы ад 6 красавіка і ў наступныя дні на асобных участках дарог у Менску будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, як рэагаваць на эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі і ці варта скасаваць парад 9 траўня і футбольны чэмпіянат.
Вядома, што фігурантам інкрымінуюць незаконнае абарачэньне наркотыкаў бяз мэты збыту (ч.1 арт. 328 КК РБ), іх узялі пад варту і звольнілі з пракуратуры.
Гутэрыш выступіў са зваротам пра абарону жанчын, якія трапілі ў пастку ва ўласных дамах — сам-насам з гвалтаўніком.
Спэцыяльны рэйс авіякампаніі «Белавія» з эвакуаванымі з Індыі грамадзянамі Беларусі прызямліўся 6 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Менск, паведамляе БелТА.
Загрузіць яшчэ