Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Zoom падалі ў суд за хаваньне праблем з прыватнасьцю і бясьпекай


Гарадзкія ўлады ў Львове ва Ўкраіне вядуць нараду і галасуюць праз Zoom, 26 сакавіка 2020
Гарадзкія ўлады ў Львове ва Ўкраіне вядуць нараду і галасуюць праз Zoom, 26 сакавіка 2020

7 красавіка адзін з акцыянэраў падаў у суд на кампанію Zoom Video Communications Inc, абвінаваціўшы яе ў тым, што кампанія перабольшвала стандарты прыватнасьці сваёй аплікацыі для відэасувязі Zoom і хавала інфармацыю, што сувязь ня мае адпаведнага шыфраваньня.

Як паведамляе Reuters, Майкл Дрыё ў пазове кажа, што інфармацыя ў мэдыях пра хібы бясьпекі пры карыстаньні Zoom прывялі да падзеньня цаны акцыяў кампаніі, якія да таго моцна вырасьлі.

Zoom атрымаў мільёны новых карыстальнікаў па ўсім сьвеце, бо шмат людзей вымушаныя працаваць з дому падчас пандэміі каранавірусу. Аднак пасьля рэкорднага росту ў канцы сакавіка, акцыі Zoom патаньнелі амаль на траціну.

Кіраўнік кампаніі Zoom Эрык Юань на мінулым тыдні выбачыўся перад карыстальнікамі, прызнаўшы, што кампанія не выконвала чаканых стандартаў прыватнасьці і бясьпекі. Ён паабяцаў хутка выправіць гэтыя праблемы.

Тым часам нямецкае выданьне Handelsblatt паведаміла 8 красавіка, што Міністэрства замежных спраў Нямеччыны абмежавала выкарыстаньне Zoom, назваўшы гэтую аплікацыю занадта рызыкоўнай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG