Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Шчучыншчыне ад палу травы згарэла большая частка вёскі


На Шчучыншчыне згарэлі 20 дамоў

У вёсцы Нарчы́ Шчучынскага раёну 7 красавіка згарэлі 20 хат з прычыны выпальваньня травы, паведамляе Сьледчы камітэт.

Жыхары вёскі не пацярпелі, бо толькі ў двух з дваццаці хат жылі людзі. Але паводле спадарожнікавых здымкаў, 20 хат — гэта большая частка вёскі.

Каля 11-й гадзіны 70-гадовы вясковец паліў у сваім двары траву. Паводле мужчыны, у дом ён пайшоў, калі ўсе патухла. Аднак неўзабаве да яго прыйшоў аднавясковец і сказаў, што ў ягоным двары пажар.

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу, высьвятляе абставіны здарэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG