Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне былога вайскоўца асудзілі на 23 гады турмы за забойства журналіста


Міраслаў Марчэк у судзе, 19 сьнежня 2019
Міраслаў Марчэк у судзе, 19 сьнежня 2019

Суд у Славаччыне асудзіў былога вайскоўца Міраслава Марчэка да 23 гадоў турмы за забойства журналіста Яна Куцьяка і ягонай нявесты Марціны Кушніравай у лютым 2018 году.

Марчэк не прысутнічаў пры вынясеньні прысуду. Раней ён прызнаў сваю віну.

Па справе аб забойстве летась у канцы сьнежня быў асуджаны на 15 гадоў пазбаўленьня волі Золтан Андрушка. Суд назваў яго пасярэднікам у злачынстве. У ходзе працэсу той прызнаў віну і пайшоў на дамову са сьледзтвам.

Журналіст і ягоная нявеста былі застрэленыя 25 лютага 2018 году ва ўласным доме за 65 кіламэтраў на ўсход ад Браціславы. У апошнім матэрыяле, над якім Куцьяк працаваў перад сьмерцю, ён расьсьледаваў сувязі набліжаных прэм’ ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца з італьянскай мафіяй. Няскончаны артыкул Куцьяка быў апублікаваны ўжо пасьля яго забойства.

Забойства Яна Куцьяка і пасьмяротная публікацыявыклікалі масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі ў Славаччыне і прывялі да палітычнага крызісу ў краіне. Ён скончыўся адстаўкай ураду.

У справе аб забойстве былі затрыманыя і пазьней арыштаваныя чатыры чалавекі, у тым ліку Міраслаў Марчэк.

Замоўнікам злачынства сьледзтва лічыць бізнэсмэна-мультымільянэра Мар’яна Кочнэра. Сярод іншага, Ян Куцьяк расьсьледаваў ашуканскія схемы з датацыямі ЭЗ на разьвіцьцё сельскай гаспадаркі ў Славаччыне, у якіх удзельнічалі кампаніі Кочнэра. За год да забойства Куцьяк паведамляў уладам аб сачэньні за ім і пагрозах ад Кочнэра, аднак ніякіх захадаў прынята не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG