Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжарная брытанская мэдсястра памерла ад COVID-19, але дзіця выжыла


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У нядзелю ў Лютанскім і Данстэйблскім шпіталі ў Вялікай Брытаніі памерла цяжарная мэдсястра Мэры Аг‘еўа Аг’японг. Прадстаўнік шпіталя, дзе жанчына працавала пяць гадоў, паведаміў, што «зь дзіцем усё добра».

У шпіталі растлумачылі, што ня могуць даць дадатковай інфармацыі. 7 красавіка Мэры Аг‘еўа Аг’японг трапіла ў шпіталь з пазытыўным вынікам на COVID-19.

Кіраўнік фундацыі шпіталя Дэвід Картэр распавёў, што яна была «фантастычнай мэдсястрой і цудоўным прыкладам таго, што мы адствойваем у нашай фундацыі»

«Нашыя думкі і глыбокія спачуваньні родным і блізкім Мэры ў гэты сумны час», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG