Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім турыстам, якія застаюцца за мяжой, давядзецца плаціць за сваю эвакуацыю


Ва ўмовах абмежавальных захадаў з прычыны распаўсюду інфэкцыі COVID-19 спрыяньне ў вяртаньні на радзіму аказана 6 810 суайчыннікам, спасылаецца БелаПАН на Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Дадому вярнуліся беларусы з Эгіпту, Сэрбіі, Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі. Працягваюць прыбываць у Беларусь і ў індывідуальным парадку. Так, двое прыляцелі зь Японіі, а транзытным калідорам праз тэрыторыю Літвы вярнуліся яшчэ чацьвёра грамадзянаў.

«Першачарговым застаецца пытаньне арганізацыі вывазу беларусаў з аддаленых праблемных рэгіёнаў — Віетнам, Індыя, Тайлянд, Шры-Лянка», — канстатуе МЗС Беларусі.

16 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае мэханізм арганізацыі спэцыяльных чартэрных рэйсаў для вяртаньня грамадзянаў Беларусі на радзіму з рэгіёнаў асабліва напружанага эвакуацыйнага становішча.

«Праз увядзеньне асобнымі дзяржавамі рэжыму надзвычайнай сытуацыі, міграцыйных забаронаў і абмежаваньняў з прычыны распаўсюду інфэкцыі СОVID-19 паўсталі сур’ёзныя цяжкасьці зь вяртаньнем на радзіму грамадзянаў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні.

У адпаведнасці з указам, ураду сумесна з авіякампаніяй «Белавія» даручана распрацаваць захады дзеля арганізацыі эвакуацыйных спэцрэйсаў і кампэнсацыі зьвязаных з гэтым выдаткаў.

Эвакуаваныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, іх законныя прадстаўнікі (бацькі, усынавіцелі, апекуны) будуць абавязаныя кампэнсаваць бюджэтныя сродкі, затрачаныя на выкананне эвакуацыйных рэйсаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG