Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 тысяч арганізаваных турыстаў вярнуліся ў Беларусь, засталіся самастойныя


Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны аэрапорт Менск
Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны аэрапорт Менск

Усе арганізаваныя турысты, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах, ужо вярнуліся ў Беларусь, паведаміла БелТА дырэктарка дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Паводле турапэратараў і турагентаў, на сёньня беларускіх арганізаваных турыстаў за мяжой няма. Пэўныя праблемы былі пры вяртаньні апошніх 6 чалавек, турыстаў з Тайлянду, але яны ўчора ўжо вярнуліся ў Менск», — расказала Варановіч.

Што да самастойных турыстаў, якія арганізоўвалі свой адпачынак без дапамогі турфірмаў, некаторыя зь іх яшчэ застаюцца за мяжой. Колькі іх, дакладна невядома, над іх вяртаньнем цяпер працуе Міністэрства замежных спраў разам зь іншымі дзяржаўнымі органамі.

Дапамога ў вяртаньні ў Беларусь спатрэбілася прыблізна 8 тысячам турыстаў, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах і сутыкнуліся з закрыцьцём межаў з прычыны каранавірусу. Найбольш арганізаваных беларускіх турыстаў было ў Эгіпце — каля 6 тысяч.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG