Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў іркуцкай калёні распачаўся пажар падчас бунту


Ілюстрацыйнае фота

У папраўчай калёніі № 15 у Іркуцкай вобласьці супрацоўнікі спэцназу пачалі страляць, каб здушыць бунт зьняволеных. Пра гэта расейскаму тэлеканалу «Дождь» расказала маці аднаго з асуджаных. Расейскі праваабаронца Павел Глушчанка пацьвердзіў, што супраць зьняволеных ужылі сілу.

Па словах Глушчанкі, у калёніі знаходзяцца каля 300 супрацоўнікаў спэцназу. На відэа, зробленым побач з калёніяй, відаць пажар і дым над будынкам.

«Там такі шум, такі крык, там усе крычаць. Ён крычаў: „Матуля, дапамажы, калі ласка, нас тут забіваюць“», — расказала маці зьняволенага. Са слоў свайго сына яна сказала, што ў зьняволеных страляюць і «закідваюць незразумелымі гранатамі».

Па дадзеных парталу «МБХ медиа», у выніку бунту ў калёніі пацярпелі каля 300 чалавек.

На сайце расейскага Сьледчага камітэту па Іркуцкай вобласьці паведамляецца пра завядзеньне крымінальнай справы аб дэзарганізацыі дзейнасьці папраўчай установы. Па вэрсіі сьледзтва, 9 красавіка падчас адбою адзін са зьняволеных «не падпарадкаваўся патрабаваньням супрацоўнікаў калёніі» і пачаў «нецэнзурна выказвацца ў іх адрас». У выніку пацярпеў адзін з супрацоўнікаў калёніі, некалькі асуджаных нанесьлі сабе цялесныя пашкоджаньні, гаворыцца ў паведамленьні.

Раней стала вядома, што 17 зьняволеных ускрылі сабе вены на знак пратэсту супраць зьбіцьця іншага асуджанага. Акрамя таго, па словах праваабаронцаў, іншыя зьняволеныя зладзілі падпалы ў працоўным памяшканьні і дзяжурнай частцы калёніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG