Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хворая на COVID-19 тыгрыца заразілася ад чалавека


4-гадовая тыгрыца Надзя, у якой пацьвердзілі каранавірусную інфэкцыю
4-гадовая тыгрыца Надзя, у якой пацьвердзілі каранавірусную інфэкцыю

Тыгрыца ў заапарку ў нью-ёрскім раёне Бронкс захварэла на новую каранавірусную інфэкцыю. Гэта першы пацьверджаны выпадак перадачы хваробы ад чалавека жывёле, паведамляе Reuters са спасылкай на галоўнага вэтэрынара заапарку.

4-гадовая тыгрыца Надзя пачала кашляць разам з трыма іншымі тыграмі і трыма львамі, гаворыцца ў заяве Таварыства аховы дзікай прыроды, якое кіруе заапаркам. Яна пачувалася найгорш, таму ў яе ўзялі і аналіз на каранавірус, які пацьвердзіў інфэкцыю.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Раней паведамлялася пра пацьверджаныя выпадкі COVID-19 у жывёлаў у Ганконгу. Аднак дыягназ Надзі ўнікальны, бо яна захварэла пасьля кантакту з супрацоўнікам заапарку, які ня меў сымптомаў хваробы, сказаў Reuters галоўны вэтэрынар заапарку Пол Кальле.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG