Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабская кааліцыя абвясьціла замірэньне ў Емэне з прычыны пандэміі


Емэн

Кааліцыя на чале з Саудаўскай Арабіяй заявіла аб двухтыднёвым спыненьні агню ў емэнскім канфлікце, каб супрацьстаяць распаўсюджваньню SARS-CoV-2.

«Мы рыхтуемся да барацьбы з COVID-19», — заявіў у сераду, 8 красавіка, высокапастаўлены прадстаўнік кааліцыі.

Паўстанцы-хусіты пакуль не адказалі.

Раней ўсе бакі емэнскага канфлікту падтрымалі заклік генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша спыніць агонь, каб абараніць цывільнае насельніцтва ад пандэміі каранавірусу SARS-CoV-2.

Да гэтага часу ў Емэне не зарэгістравана ніводнага выпадку заражэньня каранавірусам новага тыпу. Базавае мэдыцынскае абслугоўваньне ў краіне развалілася ў выніку шматгадовых баявых дзеяньняў. Экспэрты асьцерагаюцца катастрофы, калі пандэмія распаўсюдзіцца на Емэн.

З 2015 году ў краіне ідзе вайна паміж войскамі прэзыдэнта Абда Рабу Мансура Хадзі, якога падтрымлівае Саудаўская Арабія, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і іншыя арабскія дзяржавы, і паўстанцамі-хусітамі, якіх падтрымлівае Іран. У ходзе канфлікту забітыя дзесяткі тысяч чалавек, большасьць зь іх — цывільныя асобы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG