У вёсцы Нарчы́ Шчучынскага раёну 7 красавіка згарэлі 20 хат з прычыны выпальваньня травы, паведамляе Сьледчы камітэт.
Колькасьць загінулых у выніку спажываньня таксычнага забруджанага алькаголю ў Іране ўжо перавышае 600 чалавек. Прычынай масавага атручваньня зьяўляецца чутка пра тое, што алькаголь абараняе ад каранавіруснай інфэкцыі.
«Як растлумачыў малады чалавек у паліцыі, ён дзеля забавы падпаліў сьмецьце і траву. Пасля агонь падхапіў вецер, і ён ужо ня мог справіцца і затушыць агонь».
Гэта першы пацьверджаны выпадак перадачы хваробы ад чалавека жывёле, паведамляе Reuters са спасылкай на галоўнага вэтэрынара заапарку.
Былы славацкі вайсковец Міраслаў Марчэк прызнаўся ў забойстве журналіста Яна Куцьяка і яго нявесты Марціны Кушніравай.
СМІ засьпелі галоўную лекарку Шатляндыі на парушэньні ўласных заклікаў застацца дома. Яна адправілася ў свой другі дом у вёсцы.
«Рабіў відэаздымку, чым перашкаджаў выкананьню мэдыцынскімі работнікамі сваіх службовых абавязкаў пры правядзеньні эпідэміялягічных мерапрыемстваў».
Дзеля рэпэтыцый роты ганаровай варты, пачынаючы ад 6 красавіка і ў наступныя дні на асобных участках дарог у Менску будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, як рэагаваць на эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі і ці варта скасаваць парад 9 траўня і футбольны чэмпіянат.
Вядома, што фігурантам інкрымінуюць незаконнае абарачэньне наркотыкаў бяз мэты збыту (ч.1 арт. 328 КК РБ), іх узялі пад варту і звольнілі з пракуратуры.
Гутэрыш выступіў са зваротам пра абарону жанчын, якія трапілі ў пастку ва ўласных дамах — сам-насам з гвалтаўніком.
Спэцыяльны рэйс авіякампаніі «Белавія» з эвакуаванымі з Індыі грамадзянамі Беларусі прызямліўся 6 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Менск, паведамляе БелТА.
Служба надзвычайных сытуацый Украіны сьцвярджае, што радыяцыйны фон у норме.
Эпідэміёлягі лічаць, што лічбы інфікаваных і памерлых ад COVID-19 могуць не адлюстроўваць рэальнасьці, у першую чаргу праз досыць нізкі ўзровень тэставаньня. Яшчэ адна прычына – некаторыя ўрады наўмысна скажаюць статыстыку і недаацэньваюць сур'ёзнасьць праблемы ў сваіх краінах.
З пашырэньнем каранавірусу пусьцеюць рэчавыя рынкі ў вялікіх гарадах. Свабода пабыла на найвялікшым рынку Магілёва — Віленскім.
Першы быў у мэдыка з Крычава.
Раней турэцкія ўлады загадалі заставацца дома асобам, старэйшым за 65 гадоў і людзям з хранічнымі хваробамі.
У 2-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка. У яе хутка разьвіўся ацёк лёгкіх, а тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік.
Кітайскі горад Ухань, які два месяцы правёў на жорсткім карантыне з прычыны ўспышкі каранавірусу, паступова вяртаецца да звычайнага жыцьця.
Гэта чацьвёртая або пятая сьмерць інфікаванага ў Беларусі.
На вечар 2 красавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 1 мільён выпадкаў COVID-19.
31 сакавіка двух жыхароў Столінскага раёну даставілі ў інфэкцыйнае аддзяленьне Берасьцейскай абласной бальніцы, у аднаго зь іх аналіз пацьвердзіў наяўнасьць COVID-19.
На Магілёўшчыне ў Крычаве зарэгістраваны першы выпадак заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Свабода пабывала ў райцэнтры і пагутарыла з жыхарамі пра тое, ці зьмянілася іхнае жыцьцё пасьля зьяўленьня пацыенткі з COVID-19.
Свабода пазначыла на мапе гарады, мястэчкі і вёскі, у якіх вядомыя выпадкі заражэньня COVID-19.
Альжыр стаў яшчэ адной краінай, якая вызваліла з турмаў частку вязьняў у сувязі з эпідэміяй хваробы Covid-19, выкліканай новым каранавірусам.
Прычынай сьмерці Віктара Дашкевіча, які памёр сёньня ў віцебскай лякарні, стала «неўдакладненая пнэўманія». Пра гэта гаворыцца ў пасьведчаньні аб сьмерці, якое апублікавала Радыё Рацыя.
Міністэрства абароны паведаміла пра сьмерць радавога Пінчука В.А. у Пружанскім раёне.
Чаму Лукашэнка адмаўляе пагрозу каранавірусу? У якой ступені беларускія ўлады скажаюць статыстыку пандэміі, да якіх межаў яе можна хаваць? Наколькі імавернае яго адхіленьне ад улады чальцамі беларускага «палітбюро» у выпадку рэзкага пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне?
У папраўчай калёніі № 8 у Воршы 25 сакавіка знайшлі павешаным на ўласнай робе вязьня Дзьмітрыя Семчыка. 27-гадовы мужчына адбываў пакараньне за незаконны абарот наркотыкаў і ў момант здарэньня знаходзіўся ў штрафным ізалятары, лічаць сваякі. У суіцыд родныя Семчыка ня вераць, піша Tut.by
Па стане на 31 сакавіка колькасьць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў Расеі склала 2337.
У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін праз пандэмію «Белавія» прыпыняе палёты асобнымі маршрутамі, гаворыцца на сайце авіякампаніі.
Родныя кажуць, што «ў яго быў толькі высокі ціск», 30 сакавіка ён наведваў двух лекараў. Пасьля першага візыту ціск зьбілі, пасьля другога «сказалі піць лекі і адправілі дамоў». Дома ў сьне актор памёр.
Зыходзячы з дыягназу Віктара Дашкевіча, сябе Рыгор Іванавіч называе «наступным сьмяротнікам».
Міністэрства адукацыі і навукі Расеі прыняло рашэньне перанесьці тэрміны ўступных экзаменаў у сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
Днём раней яго жонка расказвала Свабодзе, што мужчына 6 дзён знаходзіўся ў рэанімацыі ў Віцебску на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — у яго пацьвердзілі COVID-19. Сама яна таксама 5 дзён праляжала ў чыгуначным шпіталі Віцебску з пнэўманіяй.
У сацыяльных сетках зьяўляюцца шматлікія паведамленьні пра тое, што выезды зь Віцебску перакрытыя, а вакол гораду стаяць блёк-пасты
Час на размовы праз Skype вырас на 220% параўнальна зь месяцам раней.
Сьмерць жанчыны стала прычынай вялікага скандалу ў Казахстане. Сын загінулай запісаў відэа, у якім абвінаваціў лекараў у яе сьмерці.
У сытуацыі, калі афіцыйная інфармацыя вельмі абмежаваная, надзвычай важна пачуць, што адбываецца, зь першых рук — ад дактароў, мэдсёстраў, іншых мэдычных спэцыялістаў.
На кантрольна-прапускным пункце «Тэмір-баба» на мяжы Казахстану памёр кіроўца з Беларусі, паведаміла агенцтва turkmen.news. У беларускім МЗС пацьвердзілі інфармацыю пра сьмерць.
Чытачка Свабоды расказала рэдакцыі, што ў менскім дзіцячым садку № 566 на каранавірус захварэла нянечка.
У сувязі з распаўсюдам COVID-19 урад Расеі распарадзіўся з 00.00 30 сакавіка абмежаваць рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і зьмяшаныя пункты пропуску праз расейскую мяжу, а таксама праз сухапутны ўчастак расейска-беларускай мяжы.
Невядомыя напісалі маркерам «упырь».
Тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў інфармацыю, што міліцыі забаранілі выяжджаць і заяжджаць на Віцебшчыну. У МУС кажуць, што гэта датычыцца ўсіх рэгіёнаў.
600 тысяч масак FFP2, перададзеных у шпіталі ў Нідэрляндах, адклікалі пасьля выпрабаваньняў. Маскі не абараняюць твар альбо маюць няспраўныя фільтры.
«Ежедневник» абвесьціў пра часовую зьмену канцэпцыі праз арышт галоўнага рэдактара Сяргея Сацука.
Гэта першая ахвяра пандэміі COVID-19 сярод прадстаўнікоў манархавых родаў Эўропы.
Колькасьць загінулых туркмэнскіх мігрантаў у Турэччыне, якія ўжывалі сапсаваны алькаголь, павялічылася да 53 чалавек, даведалася Радыё Свабода.
Невядомы 28 сакавіка паведаміў, што у Менску і Менскім раёне нібыта замінаваныя тры гандлёвыя цэнтры.
Загрузіць яшчэ