Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр 35-гадовы актор Гарык Вяпшкоўскі

абноўлена

Гарык Вяпшкоўскі
Гарык Вяпшкоўскі

Раніцай 31 сакавіка памёр рэжысэр і актор менскага Моладзевага тэатру Гарык Вяпшкоўскі, піша Tut.by са спасылкай на ягоных калегаў і прадстаўнікоў тэатру.

Мужчына езьдзіў да бацькоў у Берасьце, там памёр. Цяпер праводзяцца сьледчыя дзеяньні, якія мусяць выявіць прычыну сьмерці, расказалі ягоныя калегі.

Родныя кажуць, што «ў яго быў толькі высокі ціск», 30 сакавіка ён наведваў двух лекараў. Пасьля першага візыту ціск зьбілі, пасьля другога «сказалі піць лекі і адправілі дамоў». Дома ў сьне актор памёр.

Гарык Вяпшкоўскі нарадзіўся ў 1985 годзе ў Берасьці, пасьля вучобы ў музычным каледжы працаваў у Берасьцейскім тэатры драмы, затым у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, ад 2018 году — у Моладзевым тэатры. Таксама здымаўся ў тэлесэрыялах, у 2014 годзе зьняў уласны караткамэтражны фільм «Падарунак».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG