Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне ад сапсаванага алькаголю загінулі 53 чалавекі


Колькасьць загінулых туркмэнскіх мігрантаў у Турэччыне, якія ўжывалі сапсаваны алькаголь, павялічылася да 53 чалавек, даведалася Радыё Свабода.

Паведамлялася, што 53-я ахвяра памерла раніцай 28 сакавіка, і прынамсі 15 чалавек застаюцца ў бальніцы.

Лекары, знаёмыя з гэтай справай, паведамілі карэспандэнту Радыё Свабода, што мігранты з Туркмэністану ня толькі пілі няякасную гарэлку, але і націралі ёю цела, каб «абараніць сябе» ад COVID-19.

Раней паведамлялася, што сваякі загінулых не змаглі вывезьці целы назад у Туркмэністан праз транспартныя абмежаваньні ў Турэччыне ва ўмовах пандэміі каранавірусу. Туркмэнскіх мігрантаў пахавалі на стамбульскім могілках.

Паліцыя Стамбула заявіла, што арыштавала прынамсі 11 чалавек, якіх падазраюць у продажы незаконнага алькаголю, і канфіскавала няякасную гарэлку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG