Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьня аршанскай калёніі знайшлі павешаным


Ілюстрацыйнае фота

У папраўчай калёніі № 8 у Воршы 25 сакавіка знайшлі павешаным на ўласнай робе вязьня Дзьмітрыя Семчыка. 27-гадовы мужчына адбываў пакараньне за незаконны абарот наркотыкаў і ў момант здарэньня знаходзіўся ў штрафным ізалятары, лічаць сваякі. У суіцыд родныя Семчыка ня вераць, піша Tut.by.

Паводле брата і маці Семчыка, у папраўчай калёніі № 8 ён правёў 8 месяцаў. Асудзілі Семчыка ў Расеі, куды ён езьдзіў працаваць. Прысуд за распаўсюд наркотыкаў склаў 10 гадоў, у Беларусі тэрмін зьменшылі да 9 гадоў.

Пра сьмерць асуджанага сямʼя даведалася 27 сакавіка, праз 2 дні, як яго знайшлі павешаным. Сказалі, што «гэта 100% было самагубства».

Як кажа маці нябожчыка Ірына, у моргу ім не хацелі даць агледзець цела, але сваякі настаялі. Паводле Ірыны, на целе сына было шмат сінякоў, у тым ліку пад рэбрамі, была зламаная рука, зьбіты лоб. Сфатаграфаваць траўмы ў моргу не далі, Ірына пасьпела зрабіць толькі здымак твару.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG