Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўхваліў папраўкі ў «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу


Мітынг руху «Маці 328» у Менску, 30 траўня

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмяненьні Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», піша БелТА.

Зьмены тычацца артыкулу 328 за незаконнае абарачэньне наркотыкаў, мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за іх незаконнае абарачэньне зьменшылі на 2 гады.

Зьмены прадугледжваюць зьмяншэньне мінімальнага пакараньня ў:

  • 2-й частцы артыкулу — з 5 да 3 гадоў;
  • 3-й частцы артыкулу — з 8 да 6 гадоў.

Максымальныя пакараньні ў трох частках арт. 328 засталіся ранейшымі – 5, 8 і 15 гадоў турмы.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG