Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскую міліцыю другі раз за месяц паведамляюць пра міны ў трох гандлёвых цэнтрах


Belarus – The evacuation of the shopping mall and the train station, Minsk, 31Mar 2019

Невядомы 28 сакавіка паведаміў, што у Менску і Менскім раёне нібыта замінаваныя тры гандлёвыя цэнтры.

«Сёньня а 13.30 у сталічную міліцыю перададзенае паведамленьне аб небясьпецы, аналягічнае тым, што паступалі раней. У электронным лісьце пазначаныя тры гандлёвыя аб’екты, разьмешчаныя на тэрыторыі Менску і Менскага раёну — ГЦ Galileo, Diamond і «Замак», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Да гандлёвых цэнтраў выехалі сапёры ўнутраных войскаў.

Такое ж паведамленьне з інфармацыяй аб замінаваньні гандлёвых цэнтраў Galileo, «Замак» і Diamond city, паступала праваахоўнікам 18 сакавіка.

На аб’екты выяжджалі сапёры і сьледчыя. Выбуховых прыладаў ня выявілі. Была распачатая крымінальная справа аб заведама лжывым паведамленьні пра небясьпеку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG