Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны: салдат на Ружанскім палігоне загінуў ад падзеньня дрэва


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Усё, што мы можам сказаць, — падразьдзяленьне знаходзілася на палявым выхадзе. Вайскоўцы абсталявалі так званую днёўку і, хутчэй за ўсё, секлі дрэва для таго, каб арганізаваць абаграваньне. Падзеньне дрэва і стала прычынай гібелі вайскоўца», — паведаміла ў Фэйсбуку прадстаўніца Міністэрства абароны Беларусі Натальля Гаўрусік.

«Вайсковае ведамства акажа ўсю неабходную дапамогу сям’і вайскоўца», — дадала Гаўрусік.

Яна таксама падкрэсьліла, што прычыны і дакладныя абставіны няшчаснага выпадку высьветліць сьледзтва.

31 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра сьмерць радавога Пінчука В.А. у Пружанскім раёне. У паведамленьні адзначалася, што «з прычыны парушэньня патрабаваньняў бясьпекі радавы атрымаў траўму, несумяшчальную з жыцьцём». Ён праходзіў службу з траўня 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG