Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакол Віцебску няма блёк-пастоў, горад адкрыты


На ўезьдзе ў Віцебск увечары 30 сакавіка 2020

Таксама працуюць у звычайным рэжыме пасажырскія перавозчыкі. Абмежаваньняў на выезд з гораду няма. Гэта высьветлілі на месцы карэспандэнты Свабоды.

У сацыяльных сетках зьяўляюцца шматлікія паведамленьні пра тое, што выезды зь Віцебску перакрытыя, а вакол гораду стаяць блёк-пасты. Гэта няпраўда. Карэспандэнты Свабоды на месцы пераканаліся, што ў горад можна вольна ўехаць і выехаць. Напрыклад, На выезьдзе зь Віцебску на трасу М8 (у кірунку Воршы і Магілёва) няма ні блёк-пастоў, ні міліцэйскіх патрулёў.

Пасажырскія перавозчыкі працуюць у звычайным рэжыме. Рэйсы ў Менск сёньня не адмяняліся. Таксама і на заўтра можна забраніраваць месца на маршруткі, якія езьдзяць зь Віцебску ў Менск. Пры гэтым у сацыяльных сетках пісалі, што пасажырскае злучэньне Віцебску зь іншымі гарадамі скасаванае.

Такія чуткі выкліканыя навінамі пра надзвычайнае эпідэмічнае становішча ў горадзе праз каранавірус. Як распавядала Свабодзе лекарка зь Віцебску, ужо чатыры шпіталі ў горадзе пераведзеныя пад прыём пацыентаў з пнэўманіяй. Яна кажа, што колькасьць людзей, што захварэлі на каранавірус, штучна заніжаная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG