Першага пацыента з каранавірусам у Столінскім раёне змаглі шпіталізаваць толькі зь міліцыяй

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

31 сакавіка двух жыхароў Столінскага раёну даставілі ў інфэкцыйнае аддзяленьне Берасьцейскай абласной бальніцы, у аднаго зь іх аналіз пацьвердзіў наяўнасьць COVID-19. Яны кантактавалі з жанчынай зь іншай вобласьці, якая аказалася носьбітам каранавірусу, пішуць «Навіны Палесся».

«Хочацца падкрэсьліць немалаважны факт: пацыенты праявілі вялікую безадказнасьць (легкадумнасьць?) — наадрэз адмаўляліся ехаць у абласную бальніцу па добрай волі. Давялося паступіць у адпаведнасьці з законам — з ужываньнем пракурорскіх санкцый. Таму іх шпіталізавалі з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі», — паведамляе падрабязнасьці выданьне.

Гэта першы пацьверджаны выпадак каранавірусу ў Столінскім раёне.

​
XS
SM
MD
LG