Кітайскі горад Ухань, які два месяцы правёў на жорсткім карантыне з прычыны ўспышкі каранавіруснай інфэкцыі, паступова вяртаецца да звычайнага жыцьця.
Людзям дазволена выходзіць на вуліцу, у горадзе адчыняюцца крамы і цырульні. Аднак многія абмежаваньні ўсё яшчэ застаюцца ў сіле.
Па афіцыйных дадзеных кітайскіх уладаў, у горадзе ад вірусу памерлі больш за 2,5 тысячы чалавек.
Але многія заходнія экспэрты сумняваюцца ў гэтай лічбы і гавораць, што сапраўдная колькасьць ахвяраў вышэйшая.