Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пажару зь дзіцячай інфэкцыйнай лякарні ў Менску эвакуавалі 44 чалавекі. Фота

абноўлена

Пажарная машына каля дзіцячай інфэкцыйнай лякарні ў Менску
Пажарная машына каля дзіцячай інфэкцыйнай лякарні ў Менску

У падвале менскай дзіцячай інфэкцыйнай лякарні на вуліцы Якубоўскага здарыўся пажар.

Як расказалі Свабодзе ў гарадзкім упраўленьні Міністэрства надзвычайных сытуацый, адбылося ўзгараньне на плошчы 1 квадратны мэтар. Агонь апэратыўна ліквідавалі, пацярпелых няма.

Прычыны здарэньня высьвятляюцца: паводле папярэдніх зьвестак Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, адбылося кароткае замыканьне электраправодкі ў дэзынфэкцыйнай камэры.

Паведамленьне на нумар «101» паступіла прыкладна а 10.20. Зь першага і другога паверхаў чатырохпавярховага корпусу блёку «А» ратавальнікі эвакуавалі 44 чалавекі: 26 пацыентаў (зь іх 20 дзяцей) і 18 мэдработнікаў. Усіх часова разьмясцілі ў блёку «Б».

На сайце ўстановы знаходзяцца рэквізыты для дапамогі ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу. Раней ў Міністэрстве аховы здароўя заяўлялі, што дзяцей сярод інфікаваных менш за 1%, у іх няма нават сярэднецяжкіх формаў.

Менская лякарня зьяўляецца самым буйным дзіцячым інфэкцыйным стацыянарам у краіне, разьлічаным больш як на 600 пацыентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG