На БелАЭС шпіталізавалі 100 чалавек — кантактавалі з інфікаванымі каранавірусам расейцамі

Першыя вучэньні на Беларускай АЭС, архіўнае фота
Першыя вучэньні на Беларускай АЭС, архіўнае фота

На будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы шпіталізаваныя 100 чалавек, перадае Інтэрфакс заяву міністра аховы здароўя Ўладзімера Караніка.

Гэта асобы, якія кантактавалі з інфікаванымі рабочымі, што прыехалі з Расеі. Ці вядомыя ўжо вынікі тэстаў сотні шпіталізаваных, не ўдакладняецца.

Днём раней Каранік расказваў, што станоўчы тэст на COVID-19 атрымалі ў 15 грамадзян Расеі, якія «знаходзіліся на 14-дзённым карантыне перад пачаткам працы на БелАЭС».

Пазьней «Росатом» пацьвердзіў, што ў мэдычныя ўстановы Горадзенскай вобласьці накіраваныя 15 спэцыялістаў субпадрадных арганізацый інжынэрнага дывізіёну.

​
XS
SM
MD
LG