У Манчэстэры эвакуююць каледж у раёне гораду Трафард. Туды прыбыла паліцыя і экспэрты арміі Вялікабрытаніі ў справе разьмінаваньня. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
У горадзе Мінусінску Краснаярскага краю забіты галоўны рэдактар мясцовай газэты «Тон-М» Дзьмітрый Папкоў. Сьледзтва разглядае прынамсі тры вэрсіі забойства, адна зь якіх — прафэсійная дзейнасьць.
Брытанская паліцыя затрымала шостага падазраванага ў арганізацыі тэракту ў Манчэстэры, у выніку якога загінулі 22 чалавекі.
Адразу на двух памежных зь Беларусьсю пунктах — «Даманава» ў Валынскай ды «Гарадзішча» ў Роўненскай абласьцях — украінскія памежнікі папярэдзілі спробу незаконнага перамяшчэньня зброі.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заяўляе, што ў расьсьледаваньні забойства журналіста Паўла Шарамета па «гарачых сьлядах» былі зробленыя памылкі і цяпер сьледзтва іх спрабуе выправіць.
У апэрацыі задзейнічаныя больш за 1700 супрацоўнікаў паліцыі і каля 500 вайсковых пракурораў, праходзяць сотні ператрусаў у 15 абласьцях.
Брытанскія ўлады назвалі імя падазраванага ў нападзе на гледачоў канцэрту ў Манчэстэры. Гэта ўраджэнец Манчэстэру Салман Абэдзі, 1994 году нараджэньня. Яго бацькі ў пачатку 1990-х гадоў беглі зь Лібіі ад рэпрэсіўнага рэжыму Муамара Кадафі.
Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за выбух на стадыёне «Манчэстэр Арэна», які адбыўся ў ноч на аўторак. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Вядомы ўкраінскі сьпявак Мар’ян Гадзенка падзякаваў Свабодзе за дапамогу пасьля таго, як, паводле ўкраінскіх артыстаў, іх беспадстаўна прамарудзілі на пункце пропуску «Новая Гута» беларускія памежнікі.
Пра гэта паведамляюць міжнародныя агэнцыі са спасылкай на Бі-Бі-Сі.
Гандлёвы цэнтар «Арндэйл» у Манчэстэры эвакуяваны, сьведкі кажуць, што чулі моцны выбух.
22 чалавекі загінулі, 59 былі параненыя ў выніку выбуху на канцэртнай арэне ў ангельскім горадзе Манчэстэр пасьля канцэрту амэрыканскай поп-зоркі Арыяны Грандэ.
На стадыёне ў брытанскім Манчэстэры адбыўся выбух.
Сілавікі праніклі ў дом, каб устанавіць месцазнаходжаньне старшыні Аршанскага райвыканкаму Леаніда Пянькоўскага.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўвяла забарону на выкарыстаньне сацыяльных сетак для сваіх баевікоў. Гэтая мера зьвязаная з тым, што праз сацсеткі магчыма вызначыць іх месцазнаходжаньне.
У Пэкіне ўступілі ў сілу новыя правілы па ўзнагароджаньні грамадзян за інфармацыю аб шпіёнскай дзейнасьці.
Камунальнікі і ратавальнікі адмаўляюць, што ўсыпілі лася, які выпадкова трапіў у Магілёў. Сьведкі кажуць пра адваротнае.
У Горадні сёньня выгарэў былы будынак піўзаводу. Ён існаваў з канца ХІХ ст. у былым палацы Сапегаў.
Як паведамляе New York Times, цягам апошніх двух гадоў у Кітаі былі забітыя або адпраўленыя за краты ад 18 да 20 інфарматараў ЦРУ, што нанесла моцную шкоду разьведвальным апэрацыям у гэтай краіне.
Улады мэксыканскага гораду-курорту Канкун узялі пад ахову расейца Аляксея Макеева, які патрапіў ў шпіталь пасьля нападу на ягоны дом натоўпу разьюшаных мясцовых жыхароў.
У Памежным камітэце Беларусі адмаўляюць, што 18 траўня ў пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы ў дачыненьні грамадзян Украіны былі дапушчаныя парушэньні.
Заснавальнік і колішні кіраўнік патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Сяргей Чыслаў (Бульба) не выключае, што найбліжэйшым часам са сьледчых ізалятараў будуць вызваленыя яшчэ некалькі фігурантаў справы «аб масавых беспарадках і стварэньне незаконных узброеных фармаваньняў».
18 траўня а 20.26 у паліцыю Вільні паступіла паведамленьне аб тым, што на тэрыторыю амбасады Беларусі быў кінуты неўсталяваны прадмет, які выбухнуў.
У цэнтры Нью-Ёрку, на Таймс-сквэр пры наезьдзе машыны на пешаходаў, загінула 18-гадовая жанчына. Яшчэ 22 чалавекі пацярпелі.
Памежнікі забаранялі ім уключаць рухавік аўтобуса, каб сагрэцца, і не пускалі ў прыбіральню.
13 чалавек пацярпелі, калі ў цэнтры Нью-Ёрка ў натоўп пешаходаў заехаў аўтамабіль.
Бюст Леніна ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну да гэтага часу стаіць з буйнымі чырвонымі плямамі. Ён быў абліты фарбай 22 красавіка.
Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў інфармацыю пра былога гарадзенскага міліцыянта Дзьмітрыя Каўша, якога на мінулым тыдні Польшча адмовілася выдаць Беларусі.
Сьледзтва па справе катастрофы MH17 знаходзіцца ў складанай фазе. Так паведаміла сем’ям ахвяраў галяндзкая пракуратура. Сьледчыя наракаюць на супрацу з украінскімі і расейскімі сьледчымі ворганамі.
Разбуральны кампутарны вірус WannaCry зьмяшчае элемэнты коду, з дапамогай якога КНДР у 2014 годзе пасьпяхова атакавала сайт кінакампаніі Sony Pictures.
У горадзе Янаве, што ў Берасьцейскай вобласьці, невядомыя разьбілі каменную пліту з памятным тэкстам пра апостала Палесься — сьвятога Андрэя Баболю.
У Маскве супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Аляксандр Шылін забіў сваю знаёмую, яе 4-гадовую дачку, а потым скончыў жыцьцё самагубствам.
Двое дзяцей засталіся сіротамі ў выніку суботняга абстрэлу ўкраінскага гораду Аўдзееўка, разьмешчанага на лініі судакрананьня з войскамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі».
Колькасьць пашкоджаных помнікаў ацэньваецца ў некалькі дзясяткаў. Мясцовыя жыхары кажуць — больш за сто дваццаць.
У Галоўным сьледчым упраўленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны адбываецца допыт былога супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Ігара Усьціменкі, на магчымую датычнасьць якога да забойства Паўла Шарамета ўказала незалежнае журналісцкае расьледаваньне.
Брытанскія ўлады выдаткуюць дадаткова 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (64 мільёны даляраў) на кібэрбясьпеку нацыянальнай службы аховы здароўя пасьля нядаўняй буйной атакі хакераў.
Выпадак вандалізму здарыўся на каталіцкіх могілках у вёсцы Груздава Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. 14 траўня вяскоўцы заўважылі, што пашкоджана каля 80 надмагільляў, помнікі часткова разьбітыя.
Дырэктар Эўрапейскага паліцэйскага агенцтва (Эўрапол) Роб Уэйнрайт заявіў, што ахвярамі масавай кібэратакі ў мінулую пятніцу сталі каля 200 тысяч фізычных і юрыдычных асоб у 150 краінах
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што заўтра, 15 траўня, у справе пра забойства журналіста Паўла Шарамета дапытаюць былога супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Ігара Ўсьціменку,
Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў пракамэнтаваў інцыдэнт, якім скончыўся фінал «Эўравізіі-2017» у Кіеве.
Міністэрства абароны Латвіі плянуе мадэрнізаваць праекты армейскай інфраструктуры непадалёк ад беларускай мяжы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, беларусы не пацярпелі. Інфармацыю пра аварыю падаюць мясцовыя СМІ. Яна адбылася ў правінцыі Мугла.
МУС Расеі прызнаў, што ахвярамі віруса сталі тысячы заражаных кампутараў.
У пятніцу ВМС ЗША паведамілі, што расійскі зьнішчальнік праляцеў за 6 мэтраў ад амэрыканскага самалёта-выведніка над Чорным морам, пры гэтым назваўшы дзеяньні расійскіх пілётаў прафэсійнымі.
У Шатляндыі кампутэрны вірус-вымагальнік атакаваў некалькі мэдычных установаў.
Жорсткае зьбіцьцё маладых людзей у пастарунку Берасьця набыло шырокі розгалас. Паведамляецца, што вынікам «самасуду» з боку міліцыянтаў РАУС Маскоўскага раёну сталі паламаныя рэбры затрыманых і чорныя ад сінякоў ногі.
Каля паштовага аддзяленьня ў цэнтры Рыму 12 траўня адбыўся выбух, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на італьянскія СМІ. Паведамляецца, што пацярпелыых няма, а выбуховае прыстасаваньне магло быць у пасылцы.
Расейскі самалёт СУ-27 праляцеў прыкладна за шэсьць мэтраў ад амэрыканскага разьведвальнага самалёта Poseidon над нэўтральнымі водамі Чорнага мора.
Старэйшы сьвятар Сургуцкага благачыньня Ханты-Мансійскай япархіі РПЦ, протаярэй Антоні Ісакаў прынёс прабачэньні прадстаўнікам баптысцкай царквы за выказваньні свайго падначаленага.
Былога намесьніка старшыні Асіповіцкага райвыканкаму Аляксандра Шаўлюгу вінавацяць у «мініраваньні» будынкаў мясцовага КДБ і раённай міліцыі. Супраць яго распачалі крымінальную справу за «заведама ілжывае паведамленьне пра падрыхтоўку выбуху, якое стварала небясьпеку для жыцьця і здароўя людзей».
Загрузіць яшчэ