Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі зьнішчальнік праляцеў за 6 мэтраў ад выведнага самалёта ЗША


Расейскі зьнішчальнік СУ-27 і брытанскі зьнішчальнік «Тайфун» у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам 17 чэрвеня 2014 году.
Расейскі зьнішчальнік СУ-27 і брытанскі зьнішчальнік «Тайфун» у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам 17 чэрвеня 2014 году.

Расейскі самалёт СУ-27 праляцеў прыкладна за шэсьць мэтраў ад амэрыканскага разьведвальнага самалёта Poseidon над нэўтральнымі водамі Чорнага мора. Пра гэта паведаміў тэлеканал NBC са спасылкай на прэс-сакратарку вайскова-марскіх сілаў ЗША ў Эўропе Памэлу Кунцэ. Інцыдэнт адбыўся 9 мая.

У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што зьнішчальнік Су-30 быў узьняты для перахопу амэрыканскага самалёта-выведніка, які набліжаўся да расійскай мяжы. Расейскі пілёт выканаў манэўр так званага прывітаньня, пасьля чаго амэрыканскі самалёт зьмяніў маршрут, паведамілі ў ведамстве.

Камандаваньне NATO раней заяўляла аб рэзкім павелічэньні актыўнасьці расейскіх вайскова-паветраных сілаў у нэўтральных зонах, асабліва пасьля анэксіі Крыму Расеяй.

Вясной 2016 году расейскі зьнішчальнік выканаў так званую «паветраную бочку» над амэрыканскім выведным самалётам у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам. Камандаваньне ВМС ЗША тады назвала дзеяньні расейскага пілёта «непрадказальнымі і агрэсіўнымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG