Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Манчэстэры ўчыніў сын уцекачоў ад рэжыму Кадафі


Брытанскія ўлады назвалі імя падазраванага ў нападзе на гледачоў канцэрту ў Манчэстэры. Гэта ўраджэнец Манчэстэру Салман Абэдзі, 1994 году нараджэньня. Яго бацькі ў пачатку 1990-х гадоў беглі зь Лібіі ад рэпрэсіўнага рэжыму Муамара Кадафі.

У панядзелак увечары, падчас выбуху ў Манчэстэры, акрамя самога нападніка, загінулі 22 чалавекі, 59 атрымалі раненьні. Сярод забітых — васьмігадовая дзяўчынка. Яшчэ 12 дзяцей — параненыя.

Брытанская паліцыя арыштавала 23-гадовага падазраванага ў датычнасьці да тэракту.

Адказнасьць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG