Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі зьнішчальнік праляцеў за 6 мэтраў ад самалёта-выведніка ЗША


У пятніцу ВМС ЗША паведамілі, што расійскі зьнішчальнік праляцеў за 6 мэтраў ад амэрыканскага самалёта-выведніка над Чорным морам, пры гэтым назваўшы дзеяньні расійскіх пілётаў прафэсійнымі.

Расейскі зьнішчальнік Су-30 быў узьняты ў паветра для «прывітаньня» самалёта ВМС ЗША P-8A Poseidon у аўторак у міжнароднай паветранай прасторы паблізу расейскай мяжы, заявіла Міністэрства абароны РФ.

Расейскі пілёт наблізіўся да амэрыканскага самалёта-выведніка «на бясьпечную адлегласьць», каб вызначыць тып самалёта, пасьля чаго P-8A Poseidon зьмяніў маршрут, а Су-30 вярнуўся на базу, гаворыцца ў паведамленьні расейскага Мінабароны.

У мінулым месяцы амэрыканскія вайскоўцы перахапілі два расейскія бамбавікі ў міжнароднай паветранай прасторы паблізу Аляскі. Тады ВМС ЗША таксама назвалі дзеяньні пілётаў «бясьпечнымі і прафэсійнымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG