Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У двары амбасады Беларусі ў Вільні выбухнуў нявызначаны прадмет


18 траўня а 20.26 у паліцыю Вільні паступіла паведамленьне аб тым, што на тэрыторыю амбасады Беларусі быў кінуты неўсталяваны прадмет, які выбухнуў.

Паліцыя падазрае, што гэта магла быць пэтарда. На шчасьце, людзі падчас інцыдэнту не пацярпелі. Маёмасьць амбасады таксама не пацярпела, паведамляе delfi.lt.

Паводле прадстаўніка Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскай акругі Паўлюса Радвілавічуса, пра інцыдэнт паліцыі паведаміў супрацоўнік амбасады. Паліцыя пачала дасудовае расьсьледаваньне аб парушэньні грамадзкага парадку.

Падазраваныя пакуль не ўстаноўлены.

XS
SM
MD
LG