Як паведамілі ў краявой управе Сьледчага камітэту, забойства адбылося позна ўвечары ў сераду. Цела Папкова выявілі ў лазьні ў двары прыватнага дому. Паводле дадзеных агенцтва 19rus.info, Папкоў меў пяць кулявых раненьняў.
Раней супраць самога Папкова, які быў дэпутатам гарадзкога савету, заводзілі справу аб зьбіваньні дзіцяці. Ён абвінавачаньні адмаўляў. Суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да 300 гадзінаў абавязковых прац. Пазьней яго пазбавілі мандату. Пасьля гэтага ён пачаў выпускаць газэту «Тон-М», публікацыі якой выклікалі грамадзкі рэзананс у Мінусінску. У адным з інтэрвію Папкоў казаў, што мясцовыя чыноўнікі, для якіх газэта «стала косткай у горле», пагражаюць і запалохваюць журналістаў.