Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі шостага падазраванага ў датычнасьці да тэракту ў Манчэстэры


Брытанская паліцыя затрымала шостага падазраванага ў арганізацыі тэракту ў Манчэстэры, у выніку якога загінулі 22 чалавекі. Падчас ператрусу ў Блэклі, на поўначы гораду, была затрыманая жанчына. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што вядзецца пра злачынную сетку і што паліцыя праводзіць інтэнсіўныя пошукі па ўсім Манчэстэры.

Міністарка унутраных спраў Вялікабрытаніі Эмбэр Рад заявіла, што тэракт у Манчэстэры меў больш складаную арганізацыю, чым усе папярэднія, і што выканаўца ня дзейнічаў у адзіночку.

Міністарка ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Эмбэр Рад
Міністарка ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Эмбэр Рад

Раней паліцыя Вялікага Манчэстэру паведаміла, што ў Вігане, горадзе на захад ад Манчэстэру, быў арыштаваны мужчына, які нёс у руках пакет, зьмесьціва якога цяпер вывучаецца.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад 22 траўня пры якім тэрарыст-сьмяротнік зрабіў выбух у той час, калі наведнікі канцэрту пакідалі «Манчэстэр Арэну». Меркаваны арганізатар тэракту быў вызначаны як Салман Абэд, 22-гадовы мужчына лібійскага паходжаньня, які нарадзіўся ў Манчэстэры. Адзін зь яго братоў, Ісмаіл, быў у ліку пяці затрыманых у Вялікабрытаніі ў сувязі з тэрактамі. Паводле паведамленьняў зь Лібіі, у сталіцы гэтай краіны, Трыпалі, былі арыштаваныя брат і бацька падазраванага.

Фота фрагмэнтаў меркаванай бомбы ў публікацыі The New York Times
Фота фрагмэнтаў меркаванай бомбы ў публікацыі The New York Times

Тым часам брытанская паліцыя спыніла абмен інфармацыяй па тэракце ў Манчэстэры з амэрыканскімі спэцслужбамі. Гэтак у Лёндане адрэагавалі на публікацыю ў амэрыканскіх СМІ фатаграфіі з фрагмэнтамі бомбы, падарванай падчас тэракту на «Манчэстэр Арэне». У Лёндане заявілі, што публікацыя магла пашкодзіць расьсьледаваньню.

Амэрыканская сьпявачка Арыяна Грандэ прыпыніла сусьветнае турнэ пад назвай «Небясьпечная жанчына» ў сувязі з тэрактам, які адбыўся пасьля яе канцэрту, піша газэта "Guardian са спасылкай на мэнэджэраў сьпявачкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG