Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З улікам сытуацыі ў рэгіёне». Латвія мадэрнізуе вайсковыя базы каля беларускай мяжы


Міністэрства абароны Латвіі плянуе мадэрнізаваць праекты армейскай інфраструктуры непадалёк ад беларускай мяжы.

У Латгаліі з 2017 па 2019 год плянуецца інвэставаць прыкладна 7,5 млн эўра. Сродкі прадугледжаны на паляпшэньне інфраструктуры двух батальёнаў, палігону, а таксама будаўніцтва пазыцый для радараў. Тэрыторыя палігона ў Даўгаўпілсе будзе пашырана, паведамляе агенцтва LETA.

Міністэрства абароны Латвіі адзначае, што з улікам сытуацыі з бясьпекай у рэгіёне трэба ўзмацняць здольнасьці рэагаваньня ў Латгальскім рэгіёне і павялічыць прысутнасьць Нацыянальных узброеных сілаў ва ўсходняй частцы Латвіі.

Таксама сёньня стала вядома, што агульная даўжыня агароджы, якую Латвія ўзьвядзе на мяжы зь Беларусьсю, складзе 120 км. Мяркуецца, што агароджа дазволіць абмежаваць паток нелегальных імігрантаў і іншых парушальнікаў мяжы. Работы па ўзьвядзеньні агароджы пачнуцца ў 2018 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG