Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыканская паліцыя ахоўвае расейца, які пазьбегнуў лінчаваньня. Відэа


Улады мэксыканскага гораду-курорту Канкун узялі пад ахову расейца Аляксея Макеева, які патрапіў ў шпіталь пасьля нападу на ягоны дом натоўпу разьюшаных мясцовых жыхароў.

Людзі хацелі расправіцца з Макеевым за тое, што той выкладаў ў інтэрнэт відэаролікі з абразамі на іх адрас. Паводле уладаў, Макееў запісваў на відэа, як ён абражае мінакоў ў грамадзкіх месцах на расейскай, ангельскай і гішпанскай мовах, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле інфармацыі ТАСС, расеец пагружаны ў штучную кому, але ягонаму жыцьцю пагрозы няма.

У ноч на пятніцу натоўп сабраўся вакол ягонага дома. Людзі з камянямі і палкамі паспрабавалі ўварвацца ў дом, пагражаючы забіць Макеева. Як паведамляецца, ён нанёс аднаму з нападнікаў удар нажом, ад якога той сканаў.

Мясцовыя ўлады сьцьвярджаюць, што на паводзіны Макеева ўжо неаднаразова паступалі скаргі, і што яны вядуць перамовы з Расеяй аб ягонай дэпартацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG