Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку выбуху на стадыёне ў Манчэстэры загінулі людзі


На стадыёне ў брытанскім Манчэстэры адбыўся выбух.

Увечары ў панядзелак, 22 траўня, на «Манчэстар Арэне» ішоў канцэрт. Па словах відавочцаў, «моцны выбух» прагучаў, як толькі Арыяна Грандэ скончыла выконваць сваю апошнюю песьню і пакінула сцэну.

Людзей на стадыёне ахапіла паніка, людзі крычалі і беглі да выхаду.

На месца здарэньня выехалі паліцыянты аўтамабілі і карэты хуткай дапамогі.

Зачынены чыгуначны вакзал Вікторыя, разьмешчаны побач са стадыёнам. Тэрмінал не прымае і не адпраўляе цягнікоў.

Па апошніх дадзеных, пацьверджаная інфармацыя пра некалькі загінулых, таксама ёсьць параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG