ЗША хочуць разьмясьціць у Азіі ракеты наземнага базіраваньня з далёкасьцю палёту ад 500 да 5500 км, якія раней было забаронена разгортваць у адпаведнасьці з Дагаворам аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД).
Лёс беларускай энэргетыкі на фоне агульнаэўрапейскіх і ўсясьветных тэндэнцыяў — пра гэта Свабода спытала беларускую экспэртку ў энэргетычных пытаньнях Тацьцяну Манёнак.
Інцыдэнт адбыўся на гастранамічным фэстывалі на поўначы штату.
У пятніцу Вярхоўны суд ЗША пацьвердзіў права прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выкарыстоўваць два з паловай мільярды даляраў зь бюджэту Пэнтагону на пабудову сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Наколькі яна вялікая, з каго складаецца? Якая яна ў параўнаньні з эміграцыяй у суседзяў? Якія чыньнікі беларускай эміграцыі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць сацыёлягі Алена Арцёменка і Андрэй Елісееў.
Злучаныя Штаты аднаўляюць сьмяротную кару на фэдэральным узроўні. Пра гэта паведаміла міністэрства юстыцыі ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правялі першыя перамовы. Пра гэта паведамілі ў Белым доме.
Былы спэцпракурор Міністэрства юстыцыі ЗША Робэрт Мюлер даў у сераду паказаньні ў двух камітэтах Кангрэсу ЗША аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў 2016 годзе. Апанэнты спадзяваліся, што ягоныя паказаньні дадуць падставу для імпічмэнту Дональду Трампу.
Сэнат ЗША ў аўторак зацьвердзіў міністра арміі Марка Эспэра на пасаду міністра абароны, тым самым завяршыўшы самы доўгі ў гісторыі пэрыяд, калі Пэнтагон заставаўся без пастаяннага кіраўніка.
Манумэнт беларускім змагарам быў усталяваны ў 1974 годзе.
Мэксыканскі наркабарон Хаакін Гусман, называны «Эль Чапа», быў пакараны пажыцьцёвым зьняволеньнем і дадаткова 30 гадамі турмы, а таксама будзе павінен заплаціць 12,6 мільярдаў даляраў.
Рэзалюцыя «рашуча асуджае расісцкія заявы прэзыдэнта, якія ўзаконілі і ўзмацнілі страх перад новымі амэрыканцамі і прадстаўнікамі нябелага насельніцтва, а таксама нянавісьць да іх»
Згаданая Трампам дэпутатка заклікала кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў зрабіць захады для імпічмэнту прэзыдэнта.
Крытыкі расцанілі выказваньні прэзыдэнта як расісцкія і ксэнафобскія.
Самыя складаныя на дадзеным этапе перамоўнікі па ўступленьні Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (WTO, СГА) — гэта ЗША і Эўразьвяз, заявіў у інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканалу ОНТ першы віцэ-прэм’ер Беларусі Аляксандар Турчын.
У заяве, апублікаванай на сайце Рады Эўропы, вярхоўная прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыка Магерыні падкрэсьліла неабходнасьць далейшага разьвіцьця агульных працэсаў кантролю над узбраеньнямі, раззбраеньня і непашырэньня ядзернай зброі.
Міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар заявіў, што краіна 12 чэрвеня прыняла першыя кампанэнты расейскай ракетнай сыстэмы С-400.
У нядзелю Іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША правядзе па ўсёй краіне рэйды супраць нелегальных імігрантаў. Аблавы пройдуць, як мінімум, у 10 буйных гарадах, сярод якіх Маямі, Лос-Анжэлес, Балтымар і Чыкага.
Апэляцыйны суд у Нью-Ёрку забараніў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу абмяжоўваць карыстальнікам доступ да сваёй асабістай старонкі ў Твітэры.
У Берасьці адбылося чарговае пасяджэньне сумеснай калегіі КДБ Беларусі і Службы зьнешняй разьведкі Расеі.
У сталіцу Беларусі з афіцыйным візытам прыехаў намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джордж Кент, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу амбасады ЗША.
«Па меры распаўсюджваньня прэтэнзій, датычных правоў чалавека, некаторыя прэтэнзіі сталі ўступаць у супярэчнасьць зь іншымі, спараджаючы пытаньні і спрэчкі пра тое, якія правы варта паважаць».
Зяленскі прапануе звыклае месца, месца, якое ва ўкраінцаў асацыюецца зь мірнымі перамовамі. Гэтае шматмэтавае пасланьне можа і паўплываць на настрой выбаршчыкаў, трохі падняць рэйтынг «Слугі народу» на выбарах праз два тыдні.
Па меншай меры 22 чалавекі атрымалі раненьні пры выбуху газу ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Плантэйшн ў амэрыканскім штаце Фларыда, паведамляе агенцтва АР са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Чаму Трамп пайшоў на сустрэчу з Пуціным, нягледзячы на тое, што ўкраінскія маракі застаюцца ў палоне ў Расеі? Навошта прэзыдэнт ЗША «троліў» амэрыканскі друк у прысутнасьці расейскага лідэра? Якія вынікі перамоваў па іранскім і ўкраінскім пытаньнях?
ЗША і NATO не зьбіраюцца разгортваць у Эўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базаваньня, заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка Пэнтагону Марк Эспэр.
У сераду ўвечары, больш чым за год да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года ў Маямі прайшлі першыя тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.
Сэйм Латвіі большасьцю галасоў прыняў у трэцім, канчатковым чытаньні законапраект, які ўзмацняе жорсткасьць забароны на выкарыстаньне савецкай і нацысцкай сымболікі.
Яму абяцаюць «перакрыць доступ да мільярдаў даляраў, якія знаходзяцца на рахунках вышэйшага кіраўніка і ягоных набліжаных».
22 чэрвеня ў Нью-Брансуіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША, адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР.
Расея будзе гатова разьвіваць адносіны з ЗША, як толькі яны «дасьпеюць» для дыялёгу. Пра гэта заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю тэлеканалу НТВ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што масавыя затрыманьні і дэпартацыя нелегальных імігрантаў, пачатак якіх быў заплянаваны на 23 чэрвеня, адкладаюцца на два тыдні.
Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў у суботу, што нелегальныя імігранты, якія будуць затрыманыя падчас рэйдаў, павінны будуць вярнуцца на радзіму.
Камітэт у справах узброеных сіл верхняй палаты Кангрэсу ЗША даручыў Пэнтагону знайсьці месца будаўніцтва аднаго або некалькіх новых стратэгічных партоў ў Арктыцы.
Улады Ірана ў пятніцу паведамілі, што атрымалі пасланьне ад прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з папярэджаньнем аб надыходзячым нападзе.
Дзярждэпартамэнт ЗША цяпер патрабуе, каб заяўнікі на атрыманьне візаў ЗША давалі спасылкі на свае профілі ў двух дзясятках сацыяльных сетак, у тым ліку Facebook і Twitter.
Сэнатары цікавяцца, што там зь бясьпекай асабістых зьвестак — раней самаго Цукербэрга выклікалі на слуханьні, таксама зьвязаныя з тэмай бясьпекі дадзеных карыстальнікаў.
Прычынай адмовы чыноўніка ад працягу працэдуры прызначэньня на пасаду кіраўніка Пэнтагону Трамп назваў жаданьне Шэнагана «ўдзяліць больш увагі сям'і».
Прэзыдэнт ЗША Трамп пагражае выслаць з краіны мільёны людзей, якія, па яго сьцьвярджэньнях, знаходзяцца ў ёй незаконна.
Анкара чакае, што пастаўкі ракетнага комплексу С-400 з Расеі ў Турэччыну пачнуцца ў першай палове ліпеня, заявіў 16 чэрвеня прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган ў эфіры CNN Turk.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў «здрадаю» і «хлусьнёй» матэрыял газэты The New York Times, у якім гаворыцца, што ЗША ўзмацнілі напады на кампутарныя сыстэмы, адказныя за энэргазабесьпячэньне Расеі.
У сьпісе Аляксандар Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Галаванаў, Віктар Шэйман, Дзьмітры Паўлічэнка, Сьцяпан Сухарэнка, Аляксандар Зімоўскі, Уладзімір Навумаў і Натальля Пяткевіч.
Міністар унутраных спраў Вялікабрытаніі Саджыд Джавід паведаміў пра рашэньне адправіць заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа ў ЗША. Як перадае ВВС, канчатковае рашэньне аб экстрадыцыі Асанжа прымуць 14 чэрвеня ў брытанскім судзе.
ЗША разглядаюць магчымасьць адпраўкі ў Польшчу яшчэ дзьве тысячы вайскоўцаў, — сказаў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп падчас сустрэчы з Анджэем Дудай. Сустрэча з польскім прэзыдэнтам адбылася ў Белым доме.
«Я б сказаў яму, што гэтага не адбылося б пры маім праўленьні, гэта дакладна. Я не даў бы гэтаму здарыцца».
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA аб’явіла аб намеры дазволіць платныя палёты прыватных асоб на Міжнародную касьмічную станцыю.
Чаму аксамітныя рэвалюцыі 1989 году былі такімі хуткімі і пасьпяховымі? Ці наступіў канец гісторыі? Ці разьвіваецца сьвет да лепшага?
Прэзыдэнт Трамп адзначыў, што прагрэс на перамовах ёсьць, але «гэтага далёка недастаткова».
Паводле Politico, «абмеркаваньне такой сакрэтнай тэмы ў судзе нясе рызыку агаліць яшчэ больш таямніц ЦРУ».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць абгрунтаваным выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без заключэньня пагадненьня.
Загрузіць яшчэ