Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вяртаюць сьмяротнае пакараньне на фэдэральны ўзровень 


Турма ў ЗША.
Турма ў ЗША.

Злучаныя Штаты аднаўляюць сьмяротную кару на фэдэральным узроўні. Пра гэта паведаміла міністэрства юстыцыі ЗША.

Па словах міністра Ўільяма Бара, пяць сьмяротных прысудаў прывядуць у выкананьне ў сьнежні сёлета і студзені наступнага году. Будуць пакараныя зьняволеныя, прызнаныя вінаватымі ў забойствах. Сярод іх ахвяраў былі дзеці.

Улады ЗША не ўжывалі сьмяротнае пакараньне з 1963 па 1988 год. Аднак да 2003 году ў краіне пакаралі сьмерцю толькі траіх зьняволеных. Пасьля 2003 году ў краіне быў фармальны мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў на фэдэральным узроўні. Мінюст тады праводзіў праверку сьмяротнай іньекцыі. Прыводзіць у выкананьне прысуды маглі толькі ўлады штатаў.

Па дадзеных арганізацыі Death Penalty Information Center, усяго да сьмяротнага пакараньня ў ЗША цяпер асуджаныя каля двух з паловай тысяч чалавек. А на фэдэральным узроўні — 62 чалавекі, у тым ліку выхадзец з Чачні Джахар Царнаеў, якога прызналі вінаватым у тэракце на Бостанскім маратоне ў 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG