Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы знакаміты наркабарон сьвету атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне


Хаакін Гусман («Эль Чапа») пад канвоем у Мэксыцы, архіўнае фота
Хаакін Гусман («Эль Чапа») пад канвоем у Мэксыцы, архіўнае фота

Мэксыканскі наркабарон Хаакін Гусман, называны «Эль Чапа», быў пакараны пажыцьцёвым зьняволеньнем і дадаткова 30 гадамі турмы, а таксама будзе павінен заплаціць 12,6 мільярдаў даляраў.

Яшчэ ў лютым суд у ЗША прызнаў «Эль Чапа» вінаватым па 10 эпізодах, у тым ліку ў кантрабандзе наркотыкаў і кіраваньні злачыннай арганізацыяй. Прысуд па справе быў вынесены 17 ліпеня.

Сьведкі на працэсе давалі паказаньні, што Гусман асабіста ўдзельнічаў у катаваньнях і забойствах меркаваных ворагаў свайго наркакартэлю.

«Эль Чапа» мае адбываць пакараньне ў турме амэрыканскага штату Каларада. Адвакатка асуджанага заявіла тэлеканалу CNN, што ён будзе абскарджваць вырак.

Гусман ўзначальвае найбуйнейшы ў Мэксыцы наркакартэль «Сіналоа». Яго штогадовы прыбытак ад продажу наркотыкаў у ЗША ацэньваецца больш як на 320 мільёнаў даляраў. Часопіс Forbes назваў «Эль Чапа» адным з самых уплывовых людзей у сьвеце, які практычна ў адзіночку кантралюе ўвесь какаінавы рынак ЗША.

Раней Эль Чапа ужо быў асуджаны ў Мэксыцы, але двойчы зьбег з турмы. Першы раз — у 2001 годзе з турмы «Пуэнтэ-Грандэ». У плян яго ўцёкаў былі ўцягнутыя амаль 80 чалавек. Другія ўцёкі Гусман зрабіў у 2015 годзе з мэксыканскай турмы строгага рэжыму з найбольшай аховай. Для ўцёкаў наркабарон выкарыстаў тунэль даўжынёй паўтара кілямэтра, які пачынаўся ў ягонай камэры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG