Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік дзяржсакратара ЗША Джордж Кент другі раз за год прыехаў у Беларусь


Памочнік Дзяржсакратара ЗША Джордж Кент і міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, архіўнае фота

У сталіцу Беларусі з афіцыйным візытам прыехаў намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джордж Кент, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу амбасады ЗША.

«Намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джордж Кент будзе сустракацца з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў і супрацоўнікамі пасольства», — паведамілі ў дыппрадстаўніцтве.

9 ліпеня Кент пабываў каля помніка Максіму Багдановічу, дзе, як паведамляе пасольства, «меў гонар аддаць даніну памяці выбітнаму клясыку і паразважаць пра спадчыну беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы». Іншыя падрабязнасьці і мэты візыту не паведамляюцца.

Гэта другі візыт Кента ў Менск з пачатку году. У сакавіку ён сустрэўся зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Тады па выніках сустрэчы прэс-служба МЗС паведаміла, што Менск афіцыйна праінфармаваў Вашынгтон пра адмену абмежаваньняў на колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскага пасольства. Кент у той прыезд таксама сустрэўся ў Менску зь першым намесьнікам міністра ўнутраных спраў Іванам Падгурскім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG