Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Расея гатовая чакаць, калі ЗША «дасьпеюць»


Расея будзе гатова разьвіваць адносіны з ЗША, як толькі яны «дасьпеюць» для дыялёгу. Пра гэта заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю тэлеканалу НТВ.

Паводле словаў Пуціна, у ЗША разумеюць, што «прадушыць» Расею па якіх-небудзь міжнародных пытаньнях, няхай гэта будзе Іран ці Вэнэсуэла, не атрымаецца, таму неабходны дыялёг.

«Я ня думаю, што хто-то спрабуе нас у чымсьці прадушыць. Мяркую, што ўсе разумеюць, што гэта малаверагодна. Але дыялёг, вядома, патрэбны. У іх сваё ўяўленьне пра тое, як вырашаюцца тыя ці іншыя пытаньні, у нас ёсьць свае. Але без дыялёгу знайсьці кансэнсус немагчыма. Таму, як толькі яны будуць гатовыя - калі ласка, мы з задавальненьнем будзем разьвіваць гэтыя адносіны».

Кажучы пра амэрыканскага лідэра Дональда Трамп, Пуцін адзначыў, што ён прымае рашэньні сам, аднак яму замінае сыстэма, якая склалася ў ЗША.

«Мы бачым, што сыстэма так пабудавана, што многія рэчы, якія ён [Трамп] хацеў бы зрабіць, зрабіць не ўяўляецца магчымым. Хоць, вядома, шмат што залежыць ад палітычнай волі».

Так ці інакш, далейшае разьвіцьцё адносінаў са Злучанымі Штатамі залежыць ад іх саміх, упэўнены Пуцін.

«Я ня ведаю, гэта няхай яны самі там вырашаюць, трэба ім разьвіваць адносіны з Расеяй ці не. Таму патрэбны дыялёг - калі ласка, мы гатовыя. Не патрэбны - мы пачакаем, пакуль яны дасьпеюць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG