Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я хачу паладзіць з Расеяй». Трамп плянуе сустрэнецца з Пуціным у Японіі


Падчас саміту ў Буэнас-Айрэсе ў лістападзе 2018-га.
Падчас саміту ў Буэнас-Айрэсе ў лістападзе 2018-га.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на наступным тыдні на саміце «Вялікай дваццаткі» ў Японіі. «Я хачу паладзіць з Расеяй», — заявіў Трамп у інтэрвію тэлеканалу Fox News.

Напярэдадні прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў яго няма навінаў адносна сустрэчы Пуціна з Трампам. Графік двухбаковых сустрэч падчас саміту ў Асацы якраз фармуецца, дадаў ён.

У сярэдзіне траўня, выступаючы перад журналістамі ў Сочы, Пуцін адзначыў, што Масква спадзяецца на нармалізацыю стасункаў з Вашынгтонам, і дапусьціў магчымасьць сустрэчы з Дональдам Трампам на саміце «Вялікай дваццаткі» у Японіі.

Трамп таксама раней заяўляў, што плянуе сустрэцца з Пуціным у Асацы ў канцы чэрвеня.

Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі на папярэднім саміце «Вялікай дваццаткі» ў Буэнас-Айрэсе пры канцы мінулага году не адбылася, нягледзячы на шматлікія папярэднія анонсы. Прычынай стаў інцыдэнт з 24 украінскімі маракамі, захопленымі расейскімі памежнікамі ля берагоў анэксаванага Крыму. Украінскія маракі дагэтуль застаюцца ў зьняволеньні ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG