Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэнаце ЗША прадставілі законапраект аб увядзеньні санкцый супраць «Паўночнага патоку-2»


Сэнатар ад Рэспубліканскай партыі ЗША Джон Барраса 13 чэрвеня прадставіў законапраект аб увядзеньні санкцыяў супраць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2», паведамляецца на сайце сэнатара.

На думку аўтара законапраекту, санкцыі дазволяць сябрам NATO «пазьбегнуць палітычнага ціску і маніпуляваньня» з боку Расеі. У дакумэнце таксама прапануецца ўвесьці абмежавальныя меры супраць іншых расейскіх газаправодаў і паскорыць пастаўкі амэрыканскага прыроднага газу саюзьнікам Вашынгтону па NATO.

«Прэзыдэнт Трамп меў рацыю, калі нядаўна сказаў, што Нямеччына стане закладнікам Расеі, калі яны рушаць далей з газаправодам «Паўночны паток-2», — адзначыў Барраса.

«Мы ўжо ведаем, што расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін мае гісторыю выкарыстаньня расейскага газу для прымусу і пагрозаў нашым саюзьнікам. ESCAPE Act ліквідуе гэтую геапалітычную зброю шляхам прымяненьня санкцый у дачыненьні газаправоду „Паўночны паток-2“ і пашырэньня экспарту амэрыканскага газу», — заявіў сэнатар.

Законапраект «Супрацоўніцтва ў галіне энэргетычнай бясьпекі з краінамі-саюзьнікамі і партнэрамі ў Эўропе» або так званы ESCAPE Act (S. 1830) закліканы ўзмацніць энэргетычную бясьпеку краін-сябраў NATO шляхам забесьпячэньня іх энэрганосьбітамі з ЗША. Законапраект таксама абавязвае ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да праекту газаправода «Паўночны паток-2», з дапамогай якога Расея мае намер пастаўляць прыродны газ у Нямеччыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG